29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кнізе «Беларускі Данбас», якую прэзентавалі ў пасольстве Украіны, знайшлі «прыкметы праявы экстрэмізму»

4
У кнізе «Беларускі Данбас», якую прэзентавалі ў пасольстве Украіны, знайшлі «прыкметы праявы экстрэмізму»
КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА І ІГАР ІЛІЯШ

Аўтары кнігі - Ігар Іліяш і незаконна асуджаная журналістка Кацярына Андрэева.

Улады знайшлі ў кнізе «Беларускі Данбас» беларускіх журналістаў Ігара Іліяша і Кацярыны Андрэевай, якая незаконна асуджаная на два гады калоніі, «прыкметы праявы экстрэмізму».

Ігар Іліяш у «Фэйсбуку» распавёў, што беларус вёз з Украіны два асобнікі кнігі, але на мяжы іх канфіскавалі для праверкі. Экспэртная камісія прыйшла да высновы, што кніга змяшчае «прыкметы праявы экстрэмізму».

На беларуса, які вёз кнігі, завялі адміністрацыйную справу.

Варта адзначыць, што прэзентацыя кнігі ў Беларусі праходзіла ў будынку ўкраінскага пасольства, на мерапрыемстве прысутнічаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках