25 красавiка 2024, Чацвер, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» афіцыйна спыніў транзіт газу праз трубаправод у Румыніі

«Газпром» афіцыйна спыніў транзіт газу праз трубаправод у Румыніі
ФОТА: PHOTOXPRESS.Ru

У чым прычына?

Аператар газатранспартнай сістэмы Румыніі Transgaz, кампанія «Газпром экспарт» і Еўракамісія дамовіліся аб спыненні кантрактных абавязацельстваў расейскай кампаніі па транзіту газу праз Румынію.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Transgaz.

«SNTGN TRANSGAZ SA паведамляе, што для таго, каб ужыць еўрапейскія правілы трубаправодаў для транспартавання прыроднага газу Т2 і Т3, укласці з суседнімі аператарамі дамовы пра ўзаемасувязь, звязаныя з месцамі ўваходу ці выхаду гэтых трубаправодаў, гістарычны кантракт на транспартаванне прыроднага газу праз транзітны трубаправод Т3 на тэрыторыі Румыніі ў трэція краіны, укладзены з ТАА «Газпром экспарт» (GPE) да 2023.12.31, спынены на пагадненне бакоў», - гаворыцца ў заяве.

Паводле інфармацыі «Балканскага аглядальніка», пасля запуску газаправода «Турэцкая плынь» з 2020 года расейскі газ не паступае па трансбалканскаму газаправоду праз Украіну на Балканы і ў Турцыю.

Аднак у «Газпрома» засталіся кантрактныя абавязацельствы перад Румыніяй і Баўгарыяй, і кампанія прадаўжала аплачваць зарэзерваваныя магутнасці газаправода.

«Інтэнсіўныя перамовы паміж Еўракамісіяй, Transgaz і «Газпром экспартам» скончыліся падпісаннем пагаднення аб заканчэнні кантракту», - гаворыцца ў паведамленні румынскага аператара.

У Transgaz дадалі, што дакумент стварае ўмовы для рэзервавання магутнасцяў дзвюх з трох ліній Трансбалканскага газаправода іншымі ўдзельнікамі рынку. Кампанія плануе выкарыстаць магутнасці як для паставак газу з Румыніі ды Баўгарыі ва Украіну, так і ў адваротным кірунку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках