24 красавiка 2024, Серада, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Праз непрызнанне вязнямі сумлення змагароў за свабоду вы дапамагаеце тыранам

9
Наталля Радзіна: Праз непрызнанне вязнямі сумлення змагароў за свабоду вы дапамагаеце тыранам
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Чаму ж так асцярожныя і выбарчыя ў абароне правоў праваабаронцы?

Улады прадаўжаюць ціск на актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк. Сёння стала вядома, што маці дваіх дзяцей прымусова накіравалі на псіхіятрычную экспэртызу. Аднак праваабаронцы дагэтуль не прызналі вязніцу рэжыму палітзняволенай. Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна заявіла, што такія дзеянні толькі гуляюць на руку рэжыму:

- Гэта проста подласць. Ніяк па-іншаму я не магу назваць той факт, што вялікая колькасць людзей, арыштаваных у Беларусі за ўдзел у дэмакратычным руху і на акцыях пратэсту, не прызнаюцца ў нас палітвязнямі. Мне агідная марудлівасць, скрупулёзнасць і прыдзірлівасць, з якімі нашы і заходнія праваабаронцы ацэньваюць людзей, што сёння ідуць на катаванні і ў турмы.

Па сабе ведаю, наколькі важна падчас арышту прызнанне палітвязням. Пра тое, што «Міжнародная Амністыя» прызнала мяне вязнем сумлення, я даведалася ў турме КДБ ад наглядчыка. Ён шапнуў мне гэта, калі вёў на допыт. Потым істэрыка начальніка турмы Арлова, які крычаў, што я за гэтае «званне» атрымаю «нямала грошай», пацвердзіла маю здагадку: як жа іх гэта злуе - яны вымушаныя аслабіць ціск. За лёсам чалавека сочаць у свеце і ў выпадку чаго - давядзецца адказнасць нават перад сваімі, якія хочуць «трымаць твар» перад Захадам.

Сёння ўсе абураныя стаўленнем «Міжнароднай Амністыі» да Аляксея Навальнага. Так, гэта такая ж подласць, як і непрызнанне вязнямі сумлення беларускіх дэманстрантаў.

Сёння, карыстаючыся беспакаранасцю, адвезлі ў псіхіятрычную лякарню ў Менск на «агляд» берасцейскую актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк. Яе таксама не прызналі вязнем сумлення. Чаму? Таму што адмаўлялася ўпускаць міліцыю ў кватэру з маленькімі дзецьмі.

Улады выкарыстоўваюць увесь рэпрэсіўны арсенал савецкага ўзору: турмы, карную псіхіятрыю, катаванні, збіццё, звальненні і выдварэнне з краіны. Чаму ж такія асцярожныя і выбарчыя ў абароне правоў праваабаронцы?

Праз непрызнанне вязнямі сумлення змагароў за свабоду вы дапамагаеце тыранам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках