20 красавiка 2024, Субота, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славакія юрыдычна абавязалася падтрымліваць уступленне Украіны ў NATO

Славакія юрыдычна абавязалася падтрымліваць уступленне Украіны ў NATO

Браціслава падтрымлівае еўраатлантычныя імкненні Кіева.

Урад Славакіі зацвердзіў стратэгію знешняй палітыкі ў 2021 годзе, у якой сярод іншага вызначаныя кірункі супрацоўніцтва з Украінай і падтрымка яе еўраатлантычных імкненняў.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", дакумент апублікаваны на сайце ўрада.

"Стабільная, дэмакратычная і расквітнелая Украіна застаецца стратэгічнай цікавасцю Славацкай Рэспублікі. Славакія пасля візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў верасні 2020 года прадоўжыць паглыбляць палітычны дыялог і практычнае супрацоўніцтва з Украінай, дапамагаючы ёй у працэсе рэформаў і пераўтварэнняў на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання", – гаворыцца ў дакуменце.

Славакія таксама мае намер удзельнічаць у намаганнях міжнароднай супольнасці для мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у тым ліку падтрымку Трохбаковай кантактнай групы і Спецыяльнай місіі назіральнікаў АБСЕ ва Украіне.

"Мы прадоўжым падтрымліваць еўраатлантычныя імкненні Украіны і прасоўваць яе прыярытэт у парадку дня ЕЗ і NATO", – гаворыцца ў стратэгіі.

Таксама Славакія плануе ўдзельнічаць у мерапрыемствах у рамках Крымскай платформы.

Акрамя таго, запланаваны ўдзел славацкіх спецыялістаў у міжнародных місіях ва Украіне – СММ АБСЕ, EUAM, EUBAM.

У стасунках з Расеяй Славакія будзе ўсё гэтак сама прытрымлівацца пазіцыі ЕЗ і NATO, уключаючы санкцыйныя захады.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль спадзяецца, што Украіна зможа атрымаць план дзеянняў сяброўства ў NATO (ПДУ) адначасова з Грузіяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках