29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Сныціна: Гэтае лета змяніла маё меркаванне, дзе я хачу жыць пасля заканчэння кар'еры

4
Кацярына Сныціна: Гэтае лета змяніла маё меркаванне, дзе я хачу жыць пасля заканчэння кар'еры
фотa: КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА/instagram

Капітанка зборнай Беларусі ў баскетболе расказала, калі ў краіне адбудуцца перамены.

Капітанка зборнай Беларусі ў баскетболе Кацярына Сныціна стала гераіняй свежага выпуску на папулярным спартовым YouTube-канале «ЧестнОК». У ім яна прызналася, што толькі пасля 9 жніўня пачала цікавіцца палітычным жыццём краіны і падзялілася меркаваннем, калі ў краіне адбудуцца перамены, піша сайт tut.by.

– У мяне ніколі не ўзнікала ідэі застацца ў Беларусі і нешта зрабіць добрае для краіны. Мне заўсёды здавалася, што гэта немагчыма, і я нічога не змагу змяніць, але гэтым летам я ўбачыла, што тысячы і сотні тысячаў беларусаў, неймаверных, энэргічных, разумных, добрых таксама хочуць нешта змяніць у нашай краіне. Гэтае лета змяніла маё меркаванне, дзе я хачу жыць пасля заканчэння кар'еры.

Гэтым летам я ўвогуле не сачыла за падзеямі, якія адбываліся, усе гэтыя перадвыбарчыя кампаніі і гэтак далей. Я жыла ў сваім кокане і мне было ўвогуле пофіг. Я пачала разумець толькі пасля 9 жніўня, пасля ўсіх гэтых падзей, калі я стала чытаць усе навіны за мінулыя тыдні і месяцы.

Я ніколі не галасавала, бо сапраўды меркавала, што мой голас не важны. А цяпер я ведаю, што не прапушчу ні адны выбары, я буду галасаваць, калі недзе патрэбны мой голас «за», «супраць» або «ўстрымаўся», я буду гэта рабіць – мой абавязак, я ведаю, што магу паўплываць на нешта і больш не выпушчу гэтай магчымасці паставіць птушачку каля таго прозвішча, якое я хачу бачыць.

Калі ўсё зменіцца? У 2021-м. Мы заслужылі жыць у краіне, дзе не страшна. І мы змагаемся не адзін месяц. Гэта марафон свабоды, які пражывае кожны беларус. Мне цяжка сказаць, калі гэта скончыцца, але я магу сказаць, што не спынюся.

Ёсць людзі, з якімі я стала плячо да пляча, у Беларусі, за мяжой. Усе яны хочуць застацца ў краіне і жыць там, дзе можна выказаць сваю пазіцыю, якая адрозніваецца ад дзяржаўнай і пры гэтым адчуваць сябе свабодна. За гэта я і буду тапіць, рабіць усё, што я магу на гэты момант і нават адсюль. Я спадзяюся, што мы пераможам хутка, проста часам ужо няма сілаў глядзець на ўсе гэтыя зверствы ў краіне.

Людзі стаміліся. Мне піша вельмі шмат людзей «Кацярына, калі мы пераможам? Ужо няма сілаў: учора суседа арыштавалі, тут дачка не вярнулася з працы». Вельмі розныя людзі пішуць і вельмі шмат стомленасці, хтосьці не верыць. Але што мне рабіць? Я пішу словы падтрымкі, тое, як я адчуваю, што мы пераможам. Нават калі цяпер не выходзяць сотні тысячаў на вуліцы ў нядзелі, усё роўна праца ідзе. Цяпер здавацца не варыянт зусім, – сказала Кацярына Сныціна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках