18 красавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна плануе вярнуць Данбас да 2025 года

8
Украіна плануе вярнуць Данбас да 2025 года

Урад Украіны зацвердзіў змены ў Стратэгіі інтэграванага кіравання межамі да 2025 года.

Сярод іншага ў дакумент унеслі пункт пра аднаўленне кантролю над мяжой з Расеяй у межах акупаваных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, якія цяпер непадкантрольныя Кіеву. Адпаведная пастанова была прынятая на пасяджэнні Кабінета міністраў, паведамляе «Укрінфарм».

Згодна з прынятым урадам распараджэннем пра ўнясенне змяненняў у стратэгію, Украіна павінна быць гатовая да аховы гэтага адрэзка мяжы пасля аднаўлення кантролю над ім.

Дакумент таксама вызначае задачу мадэрнізацыі сістэмы аховы мяжы па-за пунктамі пропуску. Для гэтага будзе праведзеная аптымізацыя структуры падраздзяленняў памежслужбы, пераразмеркаванне рэсурсаў, развіццё падраздзяленняў хуткага рэагавання, удасканаленне сістэмы назірання, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотнікаў, і іншыя мерапрыемствы.

Як паведамляе выданне, ключавы вынік стратэгіі – гатоўнасць і здольнасць ахоўваць знешнія межы Еўразвязу (у рамках украінскіх межаў) пасля атрымання краінай паўнапраўнага сяброўства ў ЕЗ.

Стратэгія інтэграванага кіравання межамі Украіны да 2025 года была прынятая 24 ліпеня 2019 года. Яна павінна ўзгадняцца са Стратэгіяй нацыянальнай бяспекі, якую прэзідэнт Уладзімір Зяленскі зацвердзіў у верасні 2020 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках