24 красавiка 2024, Серада, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэюць цыгарэты

6
У Беларусі падаражэюць цыгарэты
ФОТА: БЕЛТА

Цыгарэты падаражэюць з 1 сакавіка.

Некаторыя маркі цыгарэтаў падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства падаткаў і збораў.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 10 капеек падыме кошты некаторых цыгарэтаў Kent і Vogue.

ТАА "Тытунь-Інвест" павышае на 3-5 капеек кошт некалькіх відаў "Кароны", на 5–10 капеек – Camel. Кошт некаторых відаў цыгарэтаў "Форт" і Monte Carlo вырасце на 5 капеек, Winston і Sobranie – на 10 капеек. Кошт LD Club Lounge падвысіцца на 10 капеек.

ТАА "Інтэр-Табака" павышае на 10 капеек кошт некаторых цыгарэтаў L&M, Marlboro і Parliament.

Імпартаваныя "Беларусьгандлем" некаторыя віды Dunhill і Vogue таксама падаражэюць на 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках