28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднадозную вакцыну Johnson & Johnson у ЗША прызналі эфектыўнай

2
Аднадозную вакцыну Johnson & Johnson у ЗША прызналі эфектыўнай

Вакцына больш чым на 85% эфектыўная ў прадухіленні цяжкіх выпадкаў COVID-19.

Вакцыну супраць каранавірусу кампаніі Johnson & Johnson прызналі эфектыўнай у прадухіленні сярэдніх і цяжкіх выпадкаў COVID-19, вынікае з аналізу звестак, апублікаваных Цэнтрам харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША ў сераду, паведамляе The Hill.

Вакцына, якой дастаткова адной дозы, а не дзвюх, як іншых вакцынаў, эфектыўная на 66 адсоткаў, што цалкам у рамках стандартаў амерыканскага рэгулятара. Вакцына таксама бяспечная ў выкарыстанні, згодна з аналізам.

Сярод іншага вакцына больш чым на 85 адсоткаў эфектыўная ў прадухіленні цяжкіх выпадкаў COVID-19 і цалкам прадухіляе шпіталізацыю і смерць.

На клінічных выпрабаваннях зафіксавалі ўсяго сем смерцяў – усе ў групе, якой давалі не вакцыну, а плацэба.

Кампанія першапачаткова абвесціла 66 адсоткаў эфектыўнасці ў студзеньскім прэс-рэлізе, але яшчэ не апублікавала вынікі выпрабаванняў.

Вакцыну пратэставалі ў клінічных выпрабаваннях на 44 тысячах чалавек у ЗША, Бразіліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы – усюды, дзе зафіксавалі мутацыю вірусу.

У параўнанні са Злучанымі Штатамі і Бразіліяй назіралася больш нізкая эфектыўнасць супраць сярэдняй і цяжкай / крытычнай хваробы, аднак эфектыўнасць вакцыны супраць цяжкіх або крытычных выпадкаў COVID-19 была "аналагічна высокай ва ўсіх 3 краінах", гаворыцца ў аглядзе.

Тым не менш розная эфектыўнасць з'яўляецца папераджальным знакам пра мутацыю, асабліва з варыянтам, знойдзеным у Паўднёвай Афрыцы. Эфектыўнасць барацьбы з сярэдняй і цяжкай хваробай знізілася з 72 адсоткаў у Злучаных Штатах да 57 адсоткаў у Паўднёвай Афрыцы, дзе распаўсюджаны новы варыянт каранавірусу.

Вакцына была менш эфектыўнай у падгрупе дарослых старэйшых за 60 гадоў з спадарожнымі захворваннямі, але рэгулёўныя органы адзначылі, што не было смерцяў або выпадкаў, якія патрабуюць медыцынскага ўмяшання праз месяц пасля таго, як гэтыя пажылыя людзі прышчапіліся.

Сярод пабочных эфектаў часцей за ўсё паведамлялася пра боль у месцы прышчэпкі.

У адрозненне ад вакцынаў ад Moderna і Pfizer, прэпарат ад Johnson & Johnson можна захоўваць у звычайным халадзільніку цягам некалькіх месяцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках