25 красавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэкордна ўпаў заробак

10
У Беларусі рэкордна ўпаў заробак

Нават паводле афіцыйных звестак сярэдні заробак у студзені знізіўся на 12,5%.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдні намінальны налічаны заробак у студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020 года знізіўся на 184,6 рубля, або на 12,5%, і склаў 1290 рублёў, паведамляе naviny.online.

Найбольшы студзеньскі сярэднямесячны налічаны заробак супрацоўнікаў традыцыйна быў у Менску – 1849 рублёў, найменшы – у Магілёўскай вобласці – 1053,5. У Берасцейскай вобласці сярэдні заробак склаў 1088,1 рубля, у Віцебскай – 1085 рублёў, Гомельскай – 1146,8 рубля, Гарадзенскай – 1097,1 рубля, Менскай – 1271,9 рубля.

Самі вялікі заробак па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты: у студзені ён склаў 5742,2 рубля. Самы маленькі заробак быў у цырульнікаў – 555,9 рубля. Разрыў склаў 10,3 разу.

Нізкі заробак у творчых супрацоўнікаў – 706,6 рубля, супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў – 716,1, сацыяльных працаўнікоў – 805,6 рубля.

Эксперты адзначаюць, што ў даляравым эквіваленце заробкі могуць упасці. «Сярэдні заробак у краіне ў валютным эквіваленце цяпер знаходзіцца прыкладна на тым самым узроўні, што і восем гадоў таму. У выпадку захавання палітычнага крызісу сярэдні заробак будзе зніжацца да адзнакі 400 даляраў у эквіваленце», – заявіў раней БелаПАН старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб.

На думку старэйшага навуковага супрацоўніка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Льва Львоўскага, у сучаснай сітуацыі перадумоваў для росту заробкаў не будзе: «Недавер да судовай сістэмы падрывае магчымасці развіцця прыватнага сектару, фінансавае становішча ў дзяржсектары складанае, вонкавыя ўмовы для росту беларускай эканомікі таксама цяпер значна горшыя, чым год таму, праз уплыў пандэміі і рэакцыі знешняга свету на палітычны крызіс у Беларусі. Чакаць на гэтым фоне павышэння дабрабыту насельніцтва не выпадае, хутчэй, верагодны зваротны сцэнар».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках