24 красавiка 2024, Серада, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адваката Міколы Статкевіча і блогера Змітра Казлова пазбавілі ліцэнзіі

20
Адваката Міколы Статкевіча і блогера Змітра Казлова пазбавілі ліцэнзіі
ЗМІЦЕР КАЗЛОЎ І МІКОЛА СТАТКЕВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

Уладзімір Сазанчук заявіў, што не здзіўлены гэтай пастановай.

Сайту Charter97.org стала вядома, што сёння быў пазбаўлены ліцэнзіі адвакат блогера Змітра Казлова (Шэрага ката) і апазіцыйнага палітыка Міколы Статкевіча Уладзімір Сазанчук.

– Дысцыплінарная камісія менскай гарадской калегіі адвакатаў, то-бок мае калегі, разгледзела накіраванае супраць мяне дысцыплінарнае прадстаўленне. Гэтае прадстаўленне нарадзілася на падставе ліста кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча, – расказаў нам Уладзімір Сцяпанавіч.

Як бы дзіўна ні гучала, адваката пазбавілі ліцэнзіі за тое, што ён адмовіўся падпісаць падпіску пра неразгалошванне ў справе блогера Змітра Казлова і тым самым «парушыў ягонае права на абарону»:

– Калі пастанова пачне дзеянне, я далей не змагу абараняць Змітра Казлова і Міколу Статкевіча.

Уладзімір Сазанчук абсалютна не здзіўлены гэтай пастановай і не трымае зла на калегаў:

– Увогуле, сітуацыя прагназаваная, усе ўсё разумеюць. Сказалі, што дойдуць да ўсіх, вось і да мяне дайшлі.

Размову з сайтам Charter97.org Уладзімір Сазанчук скончыў словамі: «Жыве Беларусь!»

Нагадаем, Міколу Статкевіча і Змітра Казлова арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, аднак пасля заканчэння тэрміну пакарання не выпусцілі, абвясціўшы падазраванымі ў рамках «справы Ціханоўскага» паводле ч. 1 арт. 342 КК (падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабаронцы прызналі абодвух палітвязнямі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках