19 красавiка 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Польшчы абвесціла новыя эпідэмічныя абмежаванні

Міністэрства аховы здароўя Польшчы абвесціла новыя эпідэмічныя абмежаванні
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: PAP / LESZEK SZYMAŃSKI

Новыя эпідэмічныя абмежаванні пачнуць дзеянне 27 лютага.

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі абвясціў пра ўвядзенне новых эпідэмічных абмежаванняў. Паводле ягоных словаў, гэта неабходна зрабіць у сувязі з немінучай трэцяй хваляй пандэміі каранавірусу, паведамляе «Радыё Польшча».

«Беручы пад увагу ўсе пагрозы, уключаючы мутацыю каранавірусу на прыкладзе брытанскага штаму, а таксама з мэтай спынення магчымасцяў распаўсюджвання эпідэміі, мы прынялі пастанову зрабіць невялікі крок назад. Да апошняга часу нашы пастановы пра паслабленне абмежаванняў насілі вельмі адважны характар. Цяпер жа мы вымушаныя зрабіць невялікі крок назад», – сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

Новыя эпідэмічныя абмежаванні пачнуць дзеянне 27 лютага, яны будуць уключаць, сярод іншага, абавязковае нашэнне масак. Да гэтага рот і нос можна было захіляць не толькі маскамі, але таксама шалікамі, хусткамі і асабовымі шчытамі.

Міністэрства аховы здароўя таксама абвесціла пра абмежаванні для Варміньска-Мазурскага ваяводства, дзе будзе адноўленае дыстанцыйнае навучанне ў 1–3 класах, а таксама зноў будуць зачыненыя гатэлі, гандлёвыя цэнтры, кінатэатры, тэатры, музеі, галерэі мастацтваў, басейны і тэнісныя корты. Пастанова для Варміньска-Мазурскага ваяводства звязаная з імклівым ростам колькасці заражэнняў у гэтым рэгіёне.

Новымі эпідэмічнымі абмежаваннямі таксама прадугледжаны абавязковы карантын пасля прыбыцця з Чэхіі і Славакіі. Выключэннем стане толькі наяўнасць сертыфіката аб прышчэпцы дзвюма дозамі вакцыны, ухваленай у ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках