24 красавiка 2024, Серада, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Двухзначная інфляцыя ў Беларусі дакладна забяспечаная»

1
«Двухзначная інфляцыя ў Беларусі дакладна забяспечаная»

Пасля «замарозкі» цэны будуць расці яшчэ хутчэй.

«Калі я табе ўчора гаварыў, што прадаўцы пачнуць падвышаць цэны прэвентыўна, не чакаючы пакуль яны патрапяць пад замарозку, я думаў, што тыдні два, як мінімум, у запасе ёсць. Што гэта неяк будзе паступовы працэс. Сёння адно крышачку падаражэла, заўтра - іншае. Але што гандлёвыя сеткі пачнуць падвышэнні ў той жа дзень, мне нават у галаву не прыходзіла. Гэта ж ужо ўзровень даверу да ўраду не на 3%. Гэта дзесьці ў плоскасці адмоўных велічынь. Вось зараз уладам трэба яшчэ паспрабаваць супакоіць людзей. Сказаць, што не дапусцяць росту коштаў. Тады двухзначная інфляцыя нам дакладна забяспечаная», - піша тэлеграм-канал «Лісты да дачкі».

Дарэчы, учарашняя пастанова аб замарожванні цэн, магчыма, азначае, што сёй-той, як і абяцаў, не прасіў у Пуціна грошай. Вось наогул не прасіў. Ніводнай капейкі, не тое што тры мільярды. Уласна, я нават не разумею, чаму ты здзіўляешся? Ён жа абяцаў не прасіць, вось і не прасіў. Не прасіў, дык і не далі. Карацей, уважліва сачы за рукамі, далей будзе доўгі ланцужок здагадак аб прычынах і выніках. (Але яна працуе, толькі калі ў пастанове аб замарожванні цэн у прынцыпе быў нейкі план і сэнс, а не жаданне выцерці нос аўтарам падручнікаў эканомікі за 1-ы курс).

Ты памятаеш, што пазыкі беларускіх прадпрыемстваў цяпер ужо крышачку большыя, чым ўвесь запланаваны на гэты год ВУП. А смеццевыя, будзем ужо казаць без эўфемізмаў, пазыкі буйных прадпрыемстваў складаюць 14 адсоткаў ад ВУП. І гэта такі навес, які, калі ён раптам пачне падаць, можа пахаваць пад сабой усю беларускую эканоміку. Ну, ці прынамсі, банкі і фінансавую сістэму. Хоць, калі ён пахавае банкі, то ад эканомікі мала што застанецца.

Каб навес не ўпаў, ураду трэба ўвесь час ставіць падпоркі - выдаваць крэдыты для выплаты самых тэрміновых і буйных пазык. Вось калі б здарылася так, што Лукашэнка здолеў бы пераступіць праз свой гонар і папрасіў крэдыт, а Пуцін раптам узяў і пагадзіўся яго даць, то ўрад мог бы выкарыстоўваць у якасці такіх падпорак расейскія грошы. Але, мабыць, праз гонар ён пераступіць не змог, а з воландаўскім рэцэптам не атрымалася - самі нічога ні прапаноўваць, ні даваць не сталі.

А без расейскіх грошай ураду трэба ж шукаць унутраныя рэзервы. Даіць банкі бясконца нельга. З такімі тэмпамі банкам самім хутка спатрэбяцца падпоркі. У бюджэце, мы з табой гэта ведаем, а яны ведаюць яшчэ лепш чым мы, грашовага багацця таксама не назіраецца. І адзінае месца, дзе можна адшукаць дадатковыя фінансавыя рэсурсы - гэта Нацыянальны банк. Таму што ў Нацыянальнага банка ёсць такая чароўная штука, якая ўмее рабіць грошы проста з паветра. Мы яе яшчэ называем варштат.

Але, калі гэты варштат уключаеш, у яго ёсць адзін непрыемны пабочны эфект - курс рубля пачынае падаць, а кошты, зусім наадварот, пачынаюць расці. Дык, магчыма, каб яны раслі не хаатычна, урад і надумаў прэвентыўна паклапаціцца аб частковай замарозцы. Сапраўды, ну як ім было здагадацца, што пасля замарозкі цэны будуць расці яшчэ хутчэй?

Лукашэнка не прасіў у Пуціна грошай 22-га лютага. Потым, на наступны дзень, не прасіў зноў, толькі ўжо праз тэлефон. Урад прыняў сваю пастанову 23-га. А афіцыйна апублікавалі яе ў першыя секунды 24-га. Не тое каб у гэтай публікацыі была нейкая непрыстойная паспешнасць, але ўсе астатнія пастановы, апублікаваныя ў гэты дзень, былі прынятыя 12-га лютага, 11-га лютага і нават 2-га лютага. Афіцыйная публікацыя - гэта ўмова ўступлення пастановы ў дзеянне. І калі ўлады так мітусіліся, каб замарозіць цэны хутчэй, магчыма і з усімі астатнімі мерамі «фінансавай стабілізацыі прадпрыемстваў» таксама не будуць доўга цягнуць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках