28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складзены рэйтынг ВНУ Беларусі паводле колькасці студэнтаў, адлічаных за пратэсты

5
Складзены рэйтынг ВНУ Беларусі паводле колькасці студэнтаў, адлічаных за пратэсты

У лідарах - БНТУ.

У Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце праз пратэсты 2020 года было адлічана 55 чалавек. Найбольшы ціск у ВНУ (вымовы, гутаркі і г.д.) зазналі студэнты БДУІР і МІПСА. Прыкладна аднолькавы лік адлічаных і ахвяр адміністрацыйнага ціску ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, піша thinktanks.by.

На 5 месцы рэйтынгу апынулася Беларуская дзяржаўная медыцынская акадэмія. Гэта - адзіная беларуская ВНУ, у якой 19 адлічаных студэнтаў былі затым адноўленыя. Аднак 6 студэнтаў-медыкаў засталіся без аднаўлення, паведамляе Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Усяго за апошнія паўгода «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» і Студэнцкая ініцыятыўная група сабралі звесткі пра 415 затрыманых студэнтаў і 135 фактаў адлічэнні, 27 чалавек сталі падследнымі паводле заведзенай крымінальнай справы. У некаторых выпадках зыход затрымання невядомы, але не менш за 103 чалавекі былі адміністрацыйна пакараныя ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, а не менш за 64 чалавекі атрымалі штрафы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках