25 красавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэнэдзі «замовіў» Хрушчоў?

6
Кэнэдзі «замовіў» Хрушчоў?
ДЖОН КЕНЭДЗІ

У ЗША выйшла новая кніга пра забойства прэзідэнта ЗША.

Свет ведае ўжо процьму тэорый забойства прэзідэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Новую падкінулі пасол Джэймс Вулсі, які кіраваў ЦРУ з 1993 да 1995 год і генерал-лейтэнант Ён Міхай Пачэпай, былы выканаўца абавязкаў начальніка шпіёнскай службы камуністычнай Румыніі. Яны напісалі кнігу Аперацыя Цмок: сакрэтная вайна Крамля з Амерыкай, паведамляе korrespondent.net.

«Лі Харві Освальд быў агентам КДБ, якому савецкі лідар Мікіта Хрушчоў асабіста даў указанне забіць прэзідэнта Кэнэдзі. Неўзабаве пасля гэтага Саветы змянілі сваё меркаванне, і Освальду загадалі адмовіцца ад гэтага плана. Але Освальд, маючы сляпую любоў да ўсяго савецкага, адмовіўся», - апісвае The New York Post версію забойства Кэнэдзі, агучаную ў кнізе.

Довады

Аўтары сцвярджаюць, што ўсе довазы, якія падмацоўваюць іх версію, утрымліваюцца ў 26-томным дакладзе Камісіі Уорэна (прэзідэнцкай камісіі аб расследаванні забойства Кэнэдзі), але паколькі большая яго частка «закадаваная», дагэтуль ніхто не разумеў іх значэння.

«Расшыфраваныя, гэтыя сведчанні даводзяць, што забойца Джона Ф. Кэнэдзі, Лі Харві Освальд, таемна сустракаўся ў Мехіка са сваім савецкім куратарам, «таварышам Косціным», - пішуць аўтары, - які... з’яўляецца ў 13-м аддзеле КДБ, адказным за замахі за мяжой».

Са слоў аўтараў, СССР завербаваў Освальда ў 1957 годзе, калі ён служыў у марской пяхоце ЗША ў Японіі. Пасля некалькіх гадоў працы на Савецкі Саюз у сакрэтных місіях, уключаючы выдачу інфармацыі, якая дазволіла ім збіць амерыканскага пілота Гэры Паўэрса ў 1960 годзе, у 1962 году яму было даручана самім Хрушчовым, пачаць падрыхтоўку да забойства прэзідэнта Кэнэдзі.

«Хоць Освальд хацеў застацца ў Савецкім Саюзе, яго, нарэшце, пераканалі вярнуцца ў ЗША, каб здзейсніць замах на прэзідэнта Кэнэдзі, якому Хрушчоў стаў пагарджаць, - гаворыцца ў кнізе. - Освальд... атрымаў савецкую жонку і адправіўся назад у ЗША ў чэрвені 1962 года".

Са сцвярджэння аўтараў, дзесьці паміж чэрвенем і красавіка 1963 года Саветы змянілі сваё меркаванне і адклікалі заданне. Освальд, аднак, быў занадта фанатычны і збіраўся давесці справу да канца.

«Освальд ведаў, што Мікіта Хрушчоў, лідар Савецкага Саюза, раю і новага дома Освальда, даверыў яму гэтую задачу, і ён быў упэўнены, што справіцца з гэтым, - пішуць аўтары. - Дагэтуль, аднак, КДБ і кіраўніцтва краіны зразумелі, што вар'яцкія ідэі Хрушчова ствараюць жахлівую рэпутацыю для іх краіны... яшчэ адзін няправільны крок гарачага Хрушчова - і можа пачацца ядзерная вайна».

Слабая аргументацыя

Аўтары не прыводзяць ніякіх довадаў у пацвярджэнне загаду пра забойства альбо загаду змяніць курс. Затое яны прапануюць довады, часта ў форме лістоў, сустрэчы Освальда з агентамі КДБ і іншых падрыхтовак вяртання Освальда і яго сям'і ў Савецкі Саюз пасля таго, як ён закончыць сваю місію.

У адным з такіх лістоў Освальд пісаў у савецкае пасольства 1 ліпеня 1963 г. з просьбай выдаць персанальныя візы для яго, яго жонкі і дачок. Аўтары мяркуюць, што гэта ясна дае зразумець, што «Освальд хацеў адправіць сваю жонку і дзяцей назад у Савецкі Саюз да замаху на прэзідэнта Кэнэдзі, і што ён запытваў асобную ўязную візу для сябе, каб выкарыстоўваць яе пасля выканання сваёй місіі».

Іншы ліст, датаваны 9 лістапада таго ж года - гэта значыць усяго за два тыдні да забойства Кэнэдзі - быў напісаны пасля таго, як Освальд вярнуўся з паездкі ў Мехіка, ён спасылаецца на сустрэчу з «таварышам Косціным», якога аўтары называюць «Валерыем Косьцікавым, апазнанага як супрацоўніка 13 аддзела Першай галоўнай управы КДБ».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках