25 красавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паўночны струмень - 2» практычна вычарпаўся

5
«Паўночны струмень - 2» практычна вычарпаўся

Апублікаваны спіс кампаній, якія пакінулі праект.

Агенцтва Reuters апублікавала спіс кампаній, якія адмовіліся ад удзелу ў праекце "Паўночны струмень - 2". Паводле звестак агенцтва, гэты пералік змяшчаецца ў дакладзе, накіраваным адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Кангрэс на мінулым тыдні.

Агулам у спісе значацца 18 фірмаў. Сярод іх французская страхавая AXA Group і амэрыканская нафтасэрвісная Baker Hughes. Акрамя таго, у пераліку значацца нямецкія канцэрны Bilfinger SE і Munich Re Syndicate, міжнародная cэртыфікацыйная і класіфікацыйная Det Norske Veritas (DNV GL), швайцарская Zurich Insurance Group. Таксама ў пералік уключаныя: AEGIS Managing Agency, Arch Insurance, Aspen Managing Agency, Beazley Furlonge, Canopius Managing Agents, Chaucer Syndicates, Chubb Underwriting Agencies, Hiscox Syndicates, Markel Syndicate Management, MS Amlin Underwriting, Tokio Marine Kiln Syndicates, Travelers Syndicate Management.

Як раней паведамілі амэрыканскія і нямецкія СМІ са спасылкай на даклад Дзяржаўнага дэпартамента Кангрэсу ЗША, сама менш 18 еўрапейскіх кампаній ужо выйшлі з праекту "Паўночны струмень - 2". Гэта зроблена ў сувязі з пагрозамі з боку ЗША ўвесці санкцыі супраць яго ўдзельнікаў.

Кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага дэпартамента Нэд Прайс называў іншы лік і падаваў крыху іншую фармулёўку - ён казаў, што звыш 15 юрыдычных асоб "сумленна прыкладалі намаганні, каб згарнуць дзейнасць", звязаную з будаўніцтвам газаправода.

Нагадаем, адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа ўвяла санкцыі супраць расейскага трубаўкладнага судна "Фартуна", якое ўдзельнічае ў будаўніцтве газаправода "Паўночны струмень - 2". Акрамя "Фартуны" пад санкцыі патрапіў яе зарэгістраваны ўласнік - кампанія "КВТ-РУС".

19 студзеня ў "Газпроме" прызналі, што праект газаправода "Паўночны струмень - 2" можа быць прыпынены або нават канчаткова згорнуты.

18 студзеня паведамлялася, што прыродаахоўныя арганізацыі праз суд абскардзілі выдачу нямецкім марскім і гідраграфічны агенцтвам дазволу на дабудаванне расейскага гібрыднага праекту "Паўночны струмень - 2". Падача скаргаў прыпыняе дзеянне дакумента, які дазваляе работы на расейскім газаправодзе ў Нямеччыне.

1 студзеня Сэнат Кангрэса ЗША пераадолеў вета прэзідэнта краіны Дональда Трампа. Пад санкцыі трапілі кампаніі шмат якіх краін - тыя, хто дапамагаюць у дзейнасці трубаўкладных суднаў, напрыклад прадаюць, арандуюць, рапаруюць і страхуюць такія аб'екты.

У лістападзе Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю, у якой сказана, што праекты расейскіх газаправодаў "Паўночны струмень - 2" і "Турэцкі струмень - 2" накіраваныя на падрыў энэргетычнай бяспекі Еўропы.

Першапачаткова газаправод, які пракладваюць з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора, планавалася здаць у эксплуатацыю пад канец 2019 года. Аднак ужо ўлетку таго ж года стала канчаткова ясна, што "Газпром" выбіўся з раскладу і не зможа выканаць запланаванае, а ў снежні праект цалкам спыніўся, бо замежныя судны-трубаўкладнікі адмовіліся ад удзелу ў ім дзеля пагрозы санкцый ЗША. Паводле розных ацэнак, праект гатовы на 93-97%.

ЗША ўвялі санкцыі супраць "Паўночнага струменю - 2" пад канец 2019 года. Пасля гэтага еўрапейскія выканаўцы "Газпрома", якія займаліся ўкладваннем трубаправода, спынілі работу і адклікалі судны, напрыклад, швайцарская кампанія AllSeas. Расейскія ўлады тады заявілі, што РФ здольная самастойна дабудаваць газаправод. Пасля гэтага ў ЗША з'явіліся яшчэ некалькі праектаў санкцый супраць "Паўночнага струменю - 2", якія прапаноўвалі кангрэсмэны: першы быў прапанаваны сэнатарамі, а другі, больш мяккі, падрыхтавалі чальцы палаты прадстаўнікоў.

У кастрычніку ЗША пашырылі санкцыі супраць расейскага газаправода "Паўночны струмень - 2". Санкцыі цяпер будуць ужывацца ў тым ліку супраць кампаній, якія даюць паслугі, магутнасці або фінансаванне для паляпшэння або ўсталявання абсталявання суднаў, якія будуць працягваць будаўніцтва трубаправода па дне Балтыйскага мора.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках