28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Прарасейскі прапагандыст Шарый абвешчаны ў вышук

10
СБУ: Прарасейскі прапагандыст Шарый абвешчаны ў вышук
АНАТОЛЬ ШАРЫЙ

Ён падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе.

Прарасейскі прапагандыст Анатоль Шарый, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе, абвешчаны ў дзяржаўны вышук Службай бяспекі Украіны.

Як піша «Інтэрфакс-Україна», пра гэта паведамілі ў СБУ.

Следчыя спецслужбы азнаёмілі адваката прапагандыста з матэрыяламі справы, якія служылі для паведамлення аб падазрэнні ягонаму падабароннаму.

Адвакату Шарыя таксама ўручанае хадайніцтва аб абранні меры стрымання Шарыю, якое далей будзе накіраванае ў суд.

Нагадаем, 16 лютага СБУ паведаміла Анатолю Шарыю аб падазрэнні на падставе ч. 1 арт. 111 (Дзяржаўная здрада) і ч.1 арт.161 (Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў, інваліднасці і іншага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках