29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомая брытанская актрыса Крысцін Мілворд падтрымала беларусаў-дэманстрантаў

1
Вядомая брытанская актрыса Крысцін Мілворд падтрымала беларусаў-дэманстрантаў
КРЫСЦІНА МІЛВОРД
ФОТА: IMDB

На знак салідарнасці яна запісала відэа паводле сюжэта кнігі «Час cэканд хэнд».

Вядомая брытанская актрыса Крысцін Мілворд падтрымала беларусаў. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў беларускі рэжысёр і кіраўнік лонданскага HUNCHtheatre Уладзімір Шчэрбань:

- Сябры, паглядзіце гэта відэа. Паважаная брытанская актрыса Крысцін Мілворд, на знак салідарнасці з Беларуссю запісала невялікі ўрывак з кнігі «Час cэканд хэнд» Нобелеўскай лаўрэаткі Святлана Алексіевіч.

Крысцін няма у сацыяльных сетках, таму яна папрасіла мяне сказаць невялікае ўступнае слова. Гэта вельмі своечасовы пятнаццаціхвілінны спектакль, пра той тэатр палітычных дзеянняў, у якім апынуліся беларусы сёння.

Менавіта сёння салідарнасць творчых людзей свету жыццёва неабходная, бо Беларусь сыходзіць з першых палос сусветных СМІ, а палітыкі традыцыйна замерлі ў нерашучасці. Глядзіце і дзяліцеся са сваімі англамоўнымі сябрамі, каб ведалі пра тое, што адбываецца ў цэнтры Еўропы проста цяпер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках