25 красавiка 2024, Чацвер, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Некаторыя тавары будуць знікаць з паліц»

2
«Некаторыя тавары будуць знікаць з паліц»

Усякі дзяржаўны кантроль - глеба для карупцыі.

Урад увёў жорсткія абмежаванні для росту коштаў сацыяльна значных тавараў і некаторых лекаў: з 1 сакавіка - не больш, чым на 0,2% за месяц.

У спісе прадуктаў 62 пазіцыі: рыс, грэчка, хлеб, макароны, ялавічына, свініна, некаторыя каўбасы, жывая рыба, распушчальная кава, чай, цукар, соль, падгузкі і іншае. У спісе лекаў 50 пазіцый:

«Амаксіціллін», «Азiтрамiцын», «Анальгін», «Арпетол», «Ксілін», «Амепразол», «Эсэнцыкапс» і іншае.

Пастанове чыноўнікаў папярэднічала падвышэнне ПДВ на лекі, медвырабы і некаторыя прадукты, у тым ліку праз гэта выраслі раздробныя кошты.

Эканаміст Леў Марголін у каментары udf.by адзначыў, што «наступствы ўсіх абмежаванняў - яшчэ большы рост коштаў».

«За 25 гадоў нашы прадпрымальнікі і прадпрыемствы, што прыватныя, што дзяржаўныя, навучыліся паспяхова абыходзіць гэтыя забароны. Умоўна кажучы, калі ёсць хлеб «раўбіцкі», на які нельга павышаць кошт, значыць, можна выпусціць хлеб, які будзе называцца па-іншаму, і ўстанавіць на яго першапачаткова больш высокі кошт. Але з улікам, што не ўсе тавары можна выпусціць пад выглядам новых, будзе звужацца асартымент. Некаторыя тавары будуць знікаць з паліц. Законы эканомікі ніхто не касаваў, ніхто прадаваць сабе ў страту не будзе», - сказаў Марголін.

Яшчэ адзін негатыўны аспект пастановы ўрада: пакінутая магчымасць падвышаць кошты на ўзгадненні з дзяржкамісіяй.

«Зразумела, што калі зусім прыпрэ, то пойдуць у гэтую камісію. А ўсякі дзяржаўны кантроль - глеба для карупцыі», - адзначыў Марголін.

Ён схіляецца да думкі, што ўрад вымушаны будзе скасаваць сваю пастанову. Але чым там маглі кіравацца для ўвядзення такога спрэчнага кроку?

«У нас цяпер кіраўніцтва ўрада, якое мае не самае блізкае стаўленне да эканомікі і блізкае стаўленне да вайсковай службы. Там думаюць, што дастаткова сказаць «кошты, стой, раз-два» і яны спыняцца. У нас ужо быў старшыня праўлення Нацбанку (Пётр Пракаповіч - заўв.), які меркаваў, што інфляцыю разганяюць толькі папяровыя грошы, а ніяк не безнаяўныя разлікі. Спатрэбілася званне героя Беларусі і 10 гадоў, каб зразумець, што гэта не так», - сказаў Марголін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках