24 красавiка 2024, Серада, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Генадзя Шутава пра вырак суда: Гэта поўнае трызненне

22
Дачка Генадзя Шутава пра вырак суда: Гэта поўнае трызненне
Фота: Белсат

Абвінавацілі ні ў чым не вінаватага, ужо мёртвага чалавека.

25 лютага забітага Генадзя Шутава суд Берасцейскай вобласці прызнаў вінаватым у супраціве сілавікам «без прызначэння пакарання». Сведку забойства Аляксандра Кардзюкова пасадзілі на 10 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Дачка забітага Генадзя Шутава Наста Баранчук сама абараняла ў судзе свайго бацьку-нябожчыка і апынулася расчараванай такім вынікам суда.

- У судзе абвінавачанне не даведзенае, абвінавацілі ні ў чым не вінаватага, ужо мёртвага чалавека. Я не чакала пачуць такі прысуд і не чакала, што дзесяць гадоў дадуць Кардзюкову, бо па факце нічога няма. У кожным выпадку мы будзем абскарджваць, і чакаць далей, - распавяла «Белсату» Наста Баранчук.

Дачка Шутава са сваякамі вяла сваё расследаванне гібелі бацькі. Яна кажа, што многія моманты ў судзе не былі ўлічаныя, а сам працэс ішоў так, як было выгадна баку абвінавачвання.

- Ёсць многія моманты, якіх не было на судзе, не было многіх сведак. Было пяць чалавек, якія ў момант забойства стаялі каля парапета - выклікалі толькі аднаго. Былі людзі, якія праходзілі побач, іх таксама не паклікалі - яны [абвінавачванне] паклікалі тых, хто быў патрэбны ім. Я думала, што апраўдаюць, бо довадаў ніякіх няма - ні нападу, ні замаху, тым больш на забойства, - гэта поўнае трызненне. Гаўрылаў і Галіцын моцна блыталіся ў словах. Напрыклад, Галіцын казаў, што кроў бацькі на ягоных джынсах апынулася, бо ён грузіў яго ў «хуткую», але ёсць відэа, на якім бачна, што ён наогул не дапамагаў. І такіх момантаў шмат, - кажа Наста Баранчук.

Праваабаронца Раман Кісляк наогул не заўважыў у гэтым працэсе правасуддзя, з ягонага пункту гледжання, гэта быў толькі рытуал.

- Я бачу, што гэта было не правасуддзе, а расправа з боку дзяржаўнай рэпрэсіўнай машыны. Суд не быў незалежным ад выканаўчай улады, фактычна ў нас няма правасуддзя: можна выконваць працэдуры, але, самае галоўнае, у гэтым працэсе не было незалежнага суда, які можа працаваць без ціску ўлады. Відавочна, што ў гэтай справе мы сталі сведкамі таго, што ў Берасці праводзілася паліцэйская ваенная аперацыя для нейтралізацыі дэманстрантаў. Для гэтага былі прыцягнутыя войскі Сіл спецыяльных аперацый, якія не мелі навыкаў узаемадзеяння з мітынгоўцамі, з сабой у іх былі пісталеты Макарава - гэта прывяло да таго, што Генадзь Шутаў быў застрэлены, - кажа Раман Кісляк.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках