28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксея Навальнага этапавалі з СІЗА ў калонію

16
Аляксея Навальнага этапавалі з СІЗА ў калонію
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Пра гэта заявіў адвакат расейскага апазіцыянера.

Расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якому змянілі ўмоўны тэрмін на рэальны паводле справе «Ив Роше», этапавалі з маскоўскага СІЗА-1 «Матроская цішыня». Пра гэта паведаміў яго адвакат Вадзім Кобзеў, піша «Дождь».

Іншых падрабязнасцяў Кобзеў не прывёў.

Навальны быў прысуджаны ў 2014 годзе да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, з выпрабавальным тэрмінам на пяць гадоў (затым яго працягнулі яшчэ на год). У лютым 2021 году суд замяніў гэта пакаранне на рэальнае зняволенне паводле патрабавання Федэральнай службы выканання пакаранняў. Ведамства палічыла, што палітык парушае ўмовы свайго пакарання і хаваўся ад яго.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках