19 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выпрабавалі сонечную панэль, якая збірае энэргію ў космасе

8
Навукоўцы выпрабавалі сонечную панэль, якая збірае энэргію ў космасе
КАНЦЭПТ-АРТ ПРАЦЫ ФОТАЭЛЕКТРЫЧНАГА РАДЫЁЧАСТОТНАГА АНТЭННАГА МОДУЛЯ
ФОТА: CNN

Панэль дазваляе перадаваць энэргію ў любы пункт на Зямлі.

Навукоўцы, якія працуюць на Пентагон, паспяхова выпрабавалі сонечную панэль, якая збірае энэргію ў космасе, а затым можа адправіць яе ў любы пункт Зямлі. Як паведамляе «Новое время», панэль прызначаная для найлепшага выкарыстання святла, якое не праходзіць праз атмасферу.

Дзякуючы гэтаму святло захоўвае энэргію сініх хваль і застаецца больш магутным, чым сонечнае святло, якое дасягае Зямлі. Сіняе святло рассейваецца пры ўваходзе ў атмасферу, таму неба здаецца блакітным.

Панэль - фотаэлектрычнага радыёчастотнага антэннага модуля (ФРАМ) - невялікая - памерам з пачак з-пад піцы. Пакуль што гэта толькі прататып, які быў запушчаны ў траўні 2020. Яна была прымацаваная да арбітальнага самалёту X-37B, які аблятае ўсю Зямлю кожныя 90 хвілін.

Згодна з эксперыментам, панэль памерамі 30 на 30 сантыметраў здольная перадаваць на Зямлю 10 Вт энэргіі, гэтага дастаткова, каб сілкаваць планшэт. Але ў далейшым плануецца запуск значна большую колькасці панэляў, што дазволіць павялічыць генераваную энэргію.

У выпадку поспеху навукоўцы чакаюць «рэвалюцыі ў генерацыі і пераразмеркаванні энэргіі на планеце». Некаторыя нават спадзяюцца, што такім чынам можна будзе забяспечыць электраэнэргіяй цэлыя гарады.

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што з дапамогай такіх панэляў можна ў любы момант накіраваць энэргію ў любы пункт Зямлі, нават калі за секунду да гэтага яе перадавалі ў іншым кірунку. Напрыклад, такія панэлі можна выкарыстоўваць падчас стыхійных няшчасцяў, калі інфраструктура на планеце разбураецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках