24 красавiка 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларусі

32
Камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Рэзалюцыя заклікае ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Камітэт замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў чацвер аднагалосна ўхваліў рэзалюцыю з заклікам узмацніць уведзеныя раней санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Тэкст рэзалюцыі апублікаваны на сайце Кангрэсу ЗША.

Вось некалькі канкрэтных мер, прапанаваных у рэзалюцыі:

Заклік да далейшых адрасных санкцый, узгодненых паміж ЗША, Еўразвязам, Вялікабрытаніяй, Канадай, іншымі саюзнікамі і партнёрамі ЗША, у дачыненні да беларускіх уладаў.

Па ўзгадненні з трансатлантычнымі партнёрамі разгледзець увядзенне санкцый супраць беларускіх дзяржаўных кампаній, якія парушалі правы сваіх работнікаў у сувязі з іх удзелам у дэмакратычным руху ў Беларусі.

Заклік да трансатлантычнай супольнасці перагледзець любую фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі, уключаючы кантракты на закупкі.

Рэзалюцыя таксама заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых паводле палітычных матываў, да міжнароднага расследавання парушэнняў правоў чалавека падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і да новых свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам АБСЕ.

У дакуменце таксама чарговым разам падкрэсліваецца, што прэзідэнцкія выбары летась у Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і ЗША не прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках