25 красавiка 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўчук: Украіне трэба стаць сябрам ЕЗ і NATO, каб канчаткова адарвацца ад РФ

8
Краўчук: Украіне трэба стаць сябрам ЕЗ і NATO, каб канчаткова адарвацца ад РФ
ЛЕАНІД КРАЎЧУК
ФОТА: TUT.BY

Таксама Украіне неабходна атрымаць статус адмысловага партнёра ЗША.

Кіраўнік украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе, першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук у інтэрв'ю Deutsche Welle заявіў, што Украіна павінна стаць сябрам Еўразвязу і NATO, каб канчаткова адарвацца ад Расеі.

«Калі ўспомніце асноўны дакумент, прыняты яшчэ [экс-прэзідэнтам РФ Барысам] Ельцыным, то адным з першых пунктаў адзначалася, што Украіна была, ёсць і будзе ў сістэме стратэгічных інтарэсаў Расеі. Гэта яшчэ пры Ельцыне. Гэты тэзіс не адмяняўся», - сказаў Краўчук.

З ягоных слоў, такія тэзісы гучалі з Расеі «хвалямі - то больш, то менш».

«Таму нам, каб канчаткова адарвацца ад Расеі, трэба рэальна стаць сябрам ЕЗ, рэальна - сябрам NATO, рэальна атрымаць статус адмысловага партнёра ЗША. І гэта мы не просім. Мы ведаем, што апетыты Расеі не сканчаюцца Украінай», - адзначыў Краўчук.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках