28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсвумэн Каптур: Беларусы сутыкнуліся з жахлівымі парушэннямі правоў чалавека, якія чыняцца галаварэзамі Лукашэнкі

8
Кангрэсвумэн Каптур: Беларусы сутыкнуліся з жахлівымі парушэннямі правоў чалавека, якія чыняцца галаварэзамі Лукашэнкі

Адміністрацыя Байдэна будзе дзейнічаць выразна і паслядоўна для абароны дэмакратыі ў Беларусі.

Са слоў сябра Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Марсі Каптур прэзідэнт Джо Байдэн надае прыярытэт пытанням абароны дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай грамадскай арганізацыяй «Кааліцыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», дэмакрат ад Агаё выказала перакананасць, што кіраўнік дзяржавы не мае патрэбы ні ў якіх дадатковых ведах з нагоды таго, што павінна быць зроблена ў Цэнтральнай Еўропе.

«Ён цалкам адданы ўмацаванню трансатлантычнай супольнасці і далучэнню такіх дзяржаў, як Беларусь і Украіна, да Еўразвязу. Тыя ж мэты - і ў мяне», - заявіла кангрэсвумэн.

Марсі Каптур паведаміла, што ўстурбаванасць у Вашынгтоне з нагоды таго, што адбываецца ў Беларусі і дзеянняў Лукашэнкі ў здушэнні масавых выступаў не праходзіць: «Я па-ранейшаму глыбока ўстурбаваная сітуацыяй у Беларусі, дзе дэмакратычны рух сутыкаецца з жорсткім яго здушэннем з моманту нелегітымных выбараў 9 жніўня мінулага года. Нягледзячы на ўсё, удзельнікі мірнага пратэсту адказалі на кліч свабоды, адважна працягваючы пратэставаць нават падчас моцных маразоў. Як вы ведаеце, яны сутыкнуліся з найгрубейшымі і жахлівымі парушэннямі правоў чалавека, якія робяцца рукамі лукашэнкаўскіх галаварэзаў. Гэта ўключала ў сябе адвольныя затрыманні, катаванні, згвалтаванні і празмернае выкарыстанне сілы. Паводле звестак грамадзянскай супольнасці Беларусі, 30 тысяч былі затрыманыя, восем чалавек забітыя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках