28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША заклікаў вайскоўцаў у Арменіі не ўмешвацца ў палітыку

5
Дзярждэп ЗША заклікаў вайскоўцаў у Арменіі не ўмешвацца ў палітыку

Вашынгтон нагадаў пра асноватворны дэмакратычным прынцып.

Вашынгтон перасцярог узброеныя сілы (УС) Арменіі, - дзе, паводле слоў прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, адбылася спроба вайсковага путчу, - "ад умяшальніцтва ў палітыку". Адпаведную заяву зрабіў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс, паведамляе dw.com.

"Мы заклікаем ўсе бакі праяўляць стрыманасць і пазбягаць усіх эскалацыйных або гвалтоўных дзеянняў", - падкрэсліў Прайс. "Мы нагадваем усім бакам аб асноватворным дэмакратычным прынцыпе, згодна з якім узброеныя сілы дзяржавы не павінны ўмешвацца ва ўнутраную палітыку", - дадаў ён.

Пашынян вызваліў ад пасады начальніка Галоўнага штаба УС Арменіі

Раней Нікол Пашынян вызваліў ад пасады начальніка Галоўнага штаба УС Арменіі Аніка Гаспарана, які разам з 40 высокапастаўленымі афіцэрамі запатрабаваў яго адстаўкі.

Адначасова кіраўнік урада заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы, папрасіўшы іх сабрацца на плошчы Рэспублікі ў цэнтры Ерэвана. Туды, са звестак AFP, прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек.

Разам з тым, пасля заявы Генштаба на вуліцы Ерэвана выйшлі і тысячы апанентаў прэм'ера. Некаторыя з іх, са звестак агенцтва "Інтэрфакс", выкрыквалі лозунгі "Нікол - здраднік!" і "Нікол - сыходзь!". Перад будынкам Нацыянальнага сходу - аднапалатнага парламенту - мітынгоўцы пачалі ўсталёўваць намёты, а таксама ўзводзіць самаробныя барыкады.

Масавыя пратэсты ў Арменіі

У Ерэване і іншых гарадах Арменіі не спыняюцца масавыя пратэсты, якія ўспыхнулі пасля падпісання прэм'ер-міністрам трохбаковай заявы з прэзідэнтамі Азербайджана і Расеі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху з 10 лістапада 2020 года.

У адпаведнасці з дакументам, узброеныя сілы Азербайджана і Арменіі засталіся на займаных пазіцыях. Баку атрымаў кантроль над трыма раёнамі ў рэгіёне - Агдамскім на ўсходзе і Кельбаджарскім і Лачынскім на захадзе. Уздоўж лініі судакранання ў Нагорным Карабаху і ўздоўж калідора, які злучае Карабах з Арменіяй, размешчаныя расейскія міратворцы, транспартныя камунікацыі ў рэгіёне кантралюе памежная служба ФСБ Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках