28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сышоў з пасады

122
Лукашэнка сышоў з пасады
Фота: ТАСС

Пакуль толькі ў НАК.

Аляксандр Лукашэнка сышоў з пасады «прэзідэнта» Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК).

Новым кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі стаў Віктар Лукашэнка.

Пра гэта паведамляе tut.by.

Нагадаем, што яшчэ ў снежні Выканкам МАК пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі, і ўвёў санкцыі ў дачыненні да НАК Беларусі.

Санкцыі ўключалі забарону Аляксандру Лукашэнку, ягонаму старэйшаму сыну Віктару, першаму віцэ-прэзідэнту НАК, а таксама іншым чальцам выканкама НАК наведваць Токіё-2020 і спыніў усю фінансавую падтрымку гэтай арганізацыі.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках