18 красавiка 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі адбыўся магутны выбух у жылым доме

У Расеі адбыўся магутны выбух у жылым доме
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ГУ МНС РАСЕІ

На месцы выбуху пачаўся пажар, жыхароў эвакуавалі.

У Ніжнім Ноўгарадзе раніцай у пятніцу адбыўся выбух у цокальным паверсе шматпавярховага жылога дома на Мяшчэрскім бульвары, паведамілі ў абласной управе МНС. Туды адправілася аператыўная група ратавальнікаў, паведамляе «Інтэрфакс»

Сігнал аб выбуху ў МНС атрымалі а 9:13.

Карыстальнікі сацсетак удакладняюць, што выбух адбыўся ў памяшканні сушы-бара, яно атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. Выбухной хваляй пашкодзіла прыпаркаваныя побач аўтамабілі. На відэа, якое з'явілася ў сацсетках, бачна, што часткова разбураная прыбудова цокальнага паверха, у якой знаходзяцца крамы і сэрвісы. Выданне Pro Горад са спасылкай на чытачоў піша, што пацярпеў сушы-бар «Самурай».

Інфармаваная крыніца паведаміла «Інтэрфаксу», што праз выбух у будынку адбылося частковае абрынанне і выбіванне лабавога шкла ў тралейбуса, які праязджаў міма.

Са звестак ТАСС, на месцы выбуху пачаўся пажар, жыхароў эвакуавалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках