29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі за месяц вырасла амаль на два мільярды рублёў

1
Дзяржаўная запазычанасць Беларусі за месяц вырасла амаль на два мільярды рублёў
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Пазычыць на замежных рынках практычна не ўдалося.

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 лютага 2021 года склала 59,7 мільярда рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 1,9 млрд рублёў, або на 3,3%, паведамляе Мінфін.

Замежная дзяржаўная запазычанасць на 1 лютага склала 18,3 млрд даляраў, знізіўшыся з пачатку года на 0,3 млрд даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 1,4%.

У студзені 2021 года прыцягнутая замежная дзяржпазыка на суму, эквівалентную 35,7 млн даляраў:

• 25,5 млн даляраў - урада Расеі;

• 10,2 млн даляраў - Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця;

Выплаты замежнай дзяржаўнай запазычанасці за студзень склалі 270,1 млн даляраў:

• 84 млн даляраў - ураду Расеі;

• 186,1 млн даляраў - банкам Кітая.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць на 1 лютага склала 11,6 мільярда рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на за 1,8 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 17,7%. У студзені размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 625,9 млн даляраў, гэта больш, чым за ўвесь мінулы год.

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 студзеня 2021 года склала 57,8 мільярда рублёў, павялічыўшыся за мінулы год на 13 млрд рублёў, або на 29%. Замежная дзяржаўная запазычанасць за год вырасла на 8,4% да 18,6 млрд даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках