25 красавiка 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа ўвесці санкцыі супраць набліжаных да Лукашэнкі чыноўнікаў і бізнэсоўцаў

11
Украіна можа ўвесці санкцыі супраць набліжаных да Лукашэнкі чыноўнікаў і бізнэсоўцаў

Хто можа трапіць пад абмежавальныя захады?

У Telegram-канале народнага дэпутата Украіны ад «Еўрапейскай салідарнасці», кіраўніка міжфракцыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» Аляксея Ганчарэнкі з'явілася паведамленне аб тым, што прэм'ер-міністр Украіны «даў даручэнне Міністэрству замежных спраў, Мінэканомікі і Дзяржпамежслужбы разгледзець пытанне аб увядзенні санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, блізкіх да рэжыму Лукашэнкі».

Аляксей Ганчарэнка задаецца пытаннем, чаму дагэтуль не патрапіў пад санкцыі алігарх Мікалай Варабей, чый бізнэс звязаны з прарасейскім палітыкам Віктарам Медведчуком.

Нагадаем, Украіна далучылася да санкцый Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі, аднак на справе санкцыі яшчэ не пачалі працаваць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках