20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Нямеччына гатовая прыпыніць будаўніцтва «Паўночнага струменю - 2»

3
СМІ: Нямеччына гатовая прыпыніць будаўніцтва «Паўночнага струменю - 2»
ФОТА: VLADIMIR SEREBRYANSKIY

Кіроўная кааліцыя ў Бундэстагу разглядае чатыры варыянты дзеянняў у сітуацыі вакол праекта.

Урад Нямеччыны і кіроўная кааліцыя ў Бундэстагу разглядаюць чатыры варыянты дзеянняў у сітуацыі вакол праекту «Паўночны струмень – 2», у тым ліку - часовае спыненне будаўніцтва трубаправода для перамоў з Вашынгтонам і незадаволенымі краінамі Усходняй Еўропы

Пра гэта паведамляе Handelsblatt са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з пазіцыяй Берліна, піша сайт finanz.ru.

Нягледзячы на тое, што новая адміністрацыя ЗША ўважае будаўніцтва «Паўночнага струменю - 2» за памылку, яна гатовая да дыялогу пра будучыню газаправода «на высокім узроўні» з урадам ФРГ, сцвярджаюць крыніцы выдання.

Улады Нямеччыны думаюць, як задаволіць амерыканцаў і даць праекту шанец на заканчэнне, нягледзячы на ўжо ўведзеныя і анансаваныя санкцыі.

Адным з магчымых варыянтаў называецца выкарыстанне да газаправода «механізму адключэння», гэта значыць, спынення паставак газу па «Паўночнаму струменю - 2» у выпадку скарачэння Расеяй аб'ёмаў газу, які транспартуецца праз Украіну. Аднак такі сцэнар выклікае шмат пытанняў «з юрыдычнага і палітычнага пунктаў гледжання», хоць агулам і станоўча ацэньваецца ў ЗША.

«Пагражаць спыненнем уласнага забеспячэння - гэта не разумная стратэгія», - мяркуе, напрыклад, старшыня замежнапалітычнага камітэта Бундэстагу Норберт Ротген. Экспэрты папярэджваюць аб тым, што Нямеччына, стварыўшы «механізм адключэння», фактычна «стрэліла б сабе ў нагу»: кошты газу ў такім выпадку ўзляцяць, а кампаніі, якія ўдзельнічаюць у праекце, могуць запатрабаваць кампенсацыі шкоды ў шматмільярднай суме.

Другім варыянтам з'яўляецца прыпыненне будаўніцтва на час правядзення перамоў з ЗША. Абмяркоўваецца стварэнне камісіі, у якую б увайшлі прадстаўнікі ЗША, шэрагу краін ЕЗ, у тым ліку Усходняй Еўропы.

Трэці сцэнар, які абмяркоўваецца ва ўрадзе ФРГ, прадугледжвае значнае павелічэнне інвестыцый у энэргетычны сектар Украіны і ўзмацненне кааперацыі ў энэргетычнай галіне, вывучэнне магчымасцяў паставак у будучыні адтуль «зялёнага» вадароду.

І чацвёрты варыянт дзеянняў - проста давядзенне будаўніцтва да канца, нягледзячы на ўсе пагрозы і крытыку праекту. Але гэта азначала б непазбежнае пагаршэнне стасункаў з ЗША. Урад ФРГ імкнецца знайсці пакетнае развязанне, якое б дазволіла дасягнуць кампрамісу з усімі зацікаўленымі бакамі.

Пра санкцыі і пра праект

ЗША раней прынялі шэраг законаў, якія маюць на ўвазе санкцыі супраць удзельнікаў «Паўночнага струменю - 2». Гаворка ідзе пра законы «Аб супрацьдзеянні апанентам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA) і «Аб абароне еўрапейскай энэргетычнай бяспекі» (PEESA).

У выніку з праекта выйшлі 18 еўрапейскіх кампаній, у тым ліку страхавальнікі Munich Re і Zurich Insurance Group, дацкая інжынірынгавая карпарацыя Ramboll і нарвежская сертыфікацыйная кампанія Det Norske Veritas (DNV GL).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках