28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі штарміць рынак лекаў

16
У Беларусі штарміць рынак лекаў

Як змяніліся кошты на адны і тыя ж прэпараты з канца 2020-га.

На фармацэўтычным рынку сёлета неспакойна: урад напярэдадні «забараніў павышаць» да канца лютага кошты на 50 айчынных лекаў, а далей - на больш чым на 0,2% у месяц. Гэтаму папярэднічаў рост ПДВ на лекі і сыравіну, павышэнне аптэкамі коштаў, рэкамендацыі чыноўнікаў «адкруціць» цэннікі, праверкі Дзяржкантролю. У гэтай сітуацыі пакупнікі не паспявалі адсочваць, як мяняўся кошт лекаў: то ў бок павышэння, то зніжэння. Tut.by паглядзеў, як за апошні час змяніліся кошты лекі ў адных і тых жа аптэках, а таксама палічыў, на колькі падаражэлі медыкаменты для канкрэтнай пенсіянеркі і тыя, што прызначаюць лекары пры каранавірусе.

Коратка пра тое, што адбылося сёлета на фармацэўтычным рынку

У Беларусі са студзеня змянілі стаўкі падатку на даданую вартасць на ўвоз і продаж лекаў і медычных вырабаў, а таксама сыравіну і матэрыялы для іх вытворчасці. З гэтага часу тыя партыі тавару, якія ўвозіліся ў краіну, павінны былі абкладацца ПДВ у 10%, а на ўвезеныя да гэтага года лекі і медвырабы трэба было перагледзець кошты да 1 лютага. У аптэчных сетках распавядаюць, што ўжо ўключаюць ПДВ у 10% у раздробныя цэны на новыя партыі лекаў ад пастаўшчыкоў.

МАРГ і Міністэрства аховы здароўя толькі 1 лютага апублікавалі рэкамендацыі аптэкам, як прымяняць павялічаны ПДВ на лекі і медвырабы. Калі коратка, то ведамствы «рэкамендавалі» знізіць аптовыя і гандлёвыя надбаўкі і ладзіць зніжкі. У адваротным выпадку абяцалі ўсталяваць ліміт па гранічных раздробных цэнах.

Праз тры тыдні ўрад увёў істотныя абмежаванні па росце коштаў на некаторыя з іх. У спісе - 50 пазіцый. Сярод іншага гэта амаксіцылін, азітраміцын, анальгін, арпетол, ксіліт, амепразол, эсенцыкапс пэўных вытворцаў. Так, да канца лютага вытворцам, пастаўшчыкам і гандлю забаранілі падымаць кошты, а з 1 сакавіка - не больш чым на 0,2% у месяц.

Як змяніліся кошты на лекі з канца 2020-га

- Дзесьці ў кастрычніку 2020 года, калі ў дзіцяці быў моцны насмарк, нам выпісалі фраміназін айчыннай вытворчасці - ТАА «Фармтэхналогія». Купілі мы яго за 4,58 рубля. На днях зноў захварэлі, купілі гэтыя лекі за 8,69 рубля. Гэта яшчэ знайшлі па адносна нізкай цане! У іншых аптэках даходзіць і да 10 рублёў. Калі ПДВ 10%, то чаму лекі падаражэла амаль удвая? - дзівіцца мянчанка Вольга.

ФОТА АД ЧЫТАЧОЎ TUT.BY

Адзначым, што самая нізкая цана на фраміназін, калі паглядзець на сайце па пошуку лекаў, цяпер 8,19 рубля.

Журналісты параўналі цэны на некаторыя лекі ў лістападзе-снежні летась і лютага сёлета ў адных і тых жа аптэках. Выявілася, што падаражэла амаль усё. На некаторыя розніца ў кошце сапраўды перавышае 10%. Да прыкладу, 10 таблетак прэпарата «Алка-Зельтцэр» у лістападзе каштавалі 11,76 рубля, а цяпер 14,99. Гэта 27,47%. Або «Канефрон Н», які каштаваў у снежні 20,34 рубля, а цяпер 23,49, падаражэў на 15,49%.

Больш падрабязна журналісты прасачылі за змяненнем цаны ў адной з менскіх аптэк на хадавы спрэй ад насмарку ксіназол айчыннай вытворчасці. 9 снежня 2020 года ён каштаваў 5,56 рубля. 10 студзеня 2021 года яго прадавалі тым жа коштам. А ўжо 20 студзеня ксіназол каштаваў 6,11 рубля. Падаражэў на 55 капеек. Столькі ён каштуе ў гэтай аптэцы і цяпер.

Вядома, па аптэках розных сетак цэны на адны і тыя ж прэпараты адрозніваюцца і падаражанне можа быць як вялікім, так і меншым.

Як змяніліся кошты на лекі канкрэтнага пенсіянера

Пенсіянерка Марыя Аляксееўна падзялілася коштамі, па якіх яна ў снежні купіла лекі, якія ёй прапісваюць амаль кожны месяц. Гэты набор у аптэцы, дзе яна іх звычайна купляе, падаражэў на 5,7 рубля: каштаваў 77,81 рубля, а цяпер 83,51. Калі ў працэнтах, то лекі падаражэлі на 7,32%.

- Фармацэўт сказала, што лекі будуць даражэць. Новыя прывозіць будуць па больш высокіх коштах, - распавядае пенсіянерка. - 6 рублёў не такая і вялікая розніца, здаецца. Але і пенсіі ў нас мізэрныя. Калі б не дзеці, наогул не ведаю, як гэтыя ўсе лекі пацягнула б.

Як змяніўся набор лекаў, якія прызначаюць пры каранавірусе

Таксама журналісты паглядзелі, як змянілася цана на лекі і вітаміны, якія лекары прызначаюць пры каранавірусе (гэты спіс быў прызначаны канкрэтнаму чалавеку. - Заўвага. Рэд.).

У снежні летась за набор лекаў (спрэй для носа і горла, супрацьвірусны прэпарат, вітаміны і іншае) пакупнік аддаў 130,35 рубля. Цяпер, калі купіць гэта ж у тых жа аптэках, сума апынецца 139,97 рубля. Гэта значыць на 9,62 рубля, або на 7,38% больш.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках