29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуарду Бабарыку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

7
Эдуарду Бабарыку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
ЭДУАРД БАБАРЫКА
ФОТА: MYFIN.BY

Адвакат кажа, што настрой у сына экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі баявы.

З 18 лютага тэрмін утрымання пад вартай Эдуарда Бабарыка падоўжаны яшчэ на два месяцы. 30 студзеня Эдуарду споўніўся 31 год, гэты дзень ён сустрэў у СІЗА КДБ, паведамляе «Радыё Свабода».

Эдуарду Бабарыку выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйнай суме»).

Гісторыя пераследу

31-гадовы Эдуард Бабарыка, сын кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, быў затрыманы разам са сваім бацькам 18 чэрвеня летась. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Бабарыка затрымалі па дарозе ў ЦВК, дзе збіраліся перадаць сабраныя подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі.

Эдуард узначаліў ініцыятыўную групу бацькі, якая збірала подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

Эдуард не працаваў у Белгазпрамбанку, раду дырэктараў якога на працягу 20 гадоў узначальваў Віктар Бабарыка. Ён кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola.

MolaMola - гэта платформа для збору сродкаў, запушчаная з дапамогай краўдфандынгавай платформы Ulej.by, фінансавым і тэхналагічным партнёрам якой з'яўляецца Белгазпрамбанк.

Праваабаронцы прызналі Эдуарда Бабарыку палітычным зняволеным.

«Пакуль без змен»

Адвакаты Эдуарда Бабарыкі падпісалі дамову аб невыдаванні.

Адвакат Ірына Варанкова паведаміла, што следства ідзе, Эдуард знаходзіцца пад вартай, усё засталося «без зменаў».

«Усё можа быць вырашана ў любы момант, але пра канец папярэдняга следства гаворка не ідзе, нам пра гэта ніхто не казаў».

Адвакаты наведваюць Эдуарда штотыдзень. Апошні раз бачыліся з ім у панядзелак. У СІЗА заўсёды чэргі, бо кабінетаў вельмі мала.

«У панядзелак нам пашанцавала, мы былі другімі ў чарзе і трапілі да 00:30».

Сваякам пакуль не дазваляюць сустракацца з Эдуардам.

Са слоў адваката, у камеры Эдуарда трое чалавек, ён атрымлівае лісты і кажа сваім сябрам, што «ўсё добра, каб за яго ніхто не хваляваўся».

«Настрой у яго баявы. Шмат чытае, займаецца самаразвіццём. З яго слоў, ён чытае розную літаратуру, мастацкую і навуковую, а цяпер цікавіцца літаратурай па правільным харчаванні. Вельмі пазітыўны хлопец, малайчына, да ўсяго ставіцца па-філасофску», - кажа юрыстка Ірына Варанкова.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках