20 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе адбывацца ў сакавіку на валютным рынку і якім будзе курс даляра

3
Што будзе адбывацца ў сакавіку на валютным рынку і якім будзе курс даляра

Прагноз экспэрта.

За люты еўра і даляр да беларускага рубля крыху патаннелі, а расейскі рубель, наадварот, вырас. Tut.by спытаў у экспэрта, як хутчэй за ўсё валюта будзе паводзіць сябе ў сакавіку і якіх курсаў чакаць.

Старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб кажа, што ў лютым на знешніх рынках назіраліся дзве тэндэнцыі, якія адбіліся на курсах беларускага рубля.

- Можна вылучыць дзве асноўныя тэндэнцыі. Па-першае, гэта рост еўра адносна даляра. Па-другое, умацаванне расейскага рубля. Валютная пара еўра/даляр за месяц вырасла з 1,2110 да 1,2150, ці на 0,4%. Да расейскага рубля даляр патаннеў з 76,2 да 74,4, або на 2,4%. Еўра патаннеў з 92,3 да 90,4, або на 2%, - каментуе сітуацыю Вадзім Іосуб. - У выніку за месяц да беларускага рубля даляр і еўра нязначна патаннелі, а расейскі рубель умацаваўся. Даляр знізіўся за месяц на 0,8%, еўра - на 0,4%, а расейскі рубель падаражэў на 1,7%.

Экспэрт тлумачыць умацаванне расейскага рубля ростам цэнаў на нафту і не выключае, што яна працягне даражэць і ў сакавіку.

- Гэта дасць магчымасць расейскаму рублю ўмацавацца да замежных валют і ў першым месяцы вясны, - працягвае аналітык. - У гэтым выпадку можна чакаць, што даляр знізіцца да беларускага рубля - да 2,59. Еўра знізіцца да 3,15 беларускага рубля, а расейскі рубель падаражэе да 3,56 за 100 расейскіх.

Таксама Вадзім Іосуб адзначае, што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі даваць якія-небудзь прагнозы вельмі складана нават на месяц.

- Мы бачым, што ў нас нявызначанасць на фінансавых рынках. Адна з прыкмет гэтай нявызначанасці - гэта тое, што ў лютым Нацбанк не стаў прымаць рашэнняў па стаўцы рэфінансавання, ссунуў яго на сакавік. Таму што, з аднаго боку, калі глядзець з пункту гледжання інфляцыі, патрабуецца павышэнне стаўкі. З іншага боку, дзяржпрадпрыемствы патрабуюць падтрымкі крэдытнымі сродкамі, і ім зусім не хочацца, каб стаўка расла. Акрамя таго, перыядычна ўлады нас здзіўляюць досыць нечаканымі эканамічнымі развязаннямі. Да прыкладу, рашэннем аб замарозцы коштаў. Таму рабіць доўгатэрміновыя прагнозы выключна складана і непрадуктыўна, - сказаў на заканчэнне экспэрт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках