29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія: супрацьстаянне Пашыняна і генштаба працягваецца

3
Арменія: супрацьстаянне Пашыняна і генштаба працягваецца
ФОТА: АСАТУР ЕСАЯНЦ/РИА НОВОСТИ

Вайскоўцы пакуль абмяжоўваюцца заявамі.

У Арменіі другі дзень працягваецца палітычны крызіс, у якім урад і парламенцкая большасць супрацьстаяць верхавіне генеральнага штаба ўзброеных сіл, якія запатрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, піша ВВС.

Мітынгі як улады, так і апазіцыі пакуль не сабралі значнай колькасці ўдзельнікаў. І, нягледзячы на словы Пашыняна аб «спробе перавароту,» вайскоўцы пакуль абмяжоўваюцца заявамі.

Прэзідэнт Армен Саркісян, які мае ў асноўным сімвалічныя паўнамоцтвы ў парламенцкай рэспубліцы, заняў нейтральную пазіцыю і правёў перамовы з лаяльнымі Пашыняну лідарамі парламента, дэпутатамі ад апазіцыі, пазапарламенцкімі сіламі і вайскоўцамі.

Пашынян звольніў кіраўніка генштаба Аніка Гаспаряна, але для ўступлення ўказа ў дзеянне яго павінен падпісаць прэзідэнт. У прэзідэнта ёсць яшчэ два дні на пастанову. У пятніцу ён наведаў Генштаб і сустрэўся з яго кіраўніком.

Гаспаран, чый зварот з патрабаваннем адстаўкі прэм'ера падтрымалі блізу 40 старэйшых афіцэраў, адмаўляецца сыходзіць сам. Пашынян называе выступ генштаба «спробай перавароту», аднак пакуль што вайскоўцы не спрабуюць захапіць уладу.

Турцыя яшчэ ў чацвер рэзка ацаніла падзеі як «спробу перавароту», а ў пятніцу з асуджэннем выступу армянскага генштаба выступіў і прэзідэнт Рэджэп Тайіп Эрдаган, які раней заклікаў да змены ўлады ў Арменіі.

ФОТА: EPA

«Мы супраць любых пераваротаў. Калі войска ўмешваецца ў палітыку, гэта непрымальна», - сказаў турэцкі лідар. У 2016 годзе часткі арміі, флоту і авіяцыі Турцыі распачалі няўдалую спробу зрынуць Эрдагана.

ЗША і Еўразвяз звярнуліся да ўсіх бакоў падзей у Арменіі з заклікам развязаць крызіс мірным шляхам і нагадалі пра неабходнасць прытрымлівацца канстытуцыі. Дзярждэпартамэнт ЗША асобна нагадаў пра тое, што ўзброеныя сілы знаходзяцца пад грамадзянскім кантролем і не могуць умешвацца ў палітыку.

Натхнёныя выступам вайскоўцаў лідары апазіцыі разбілі намёты перад парламентам, аднак ім не ўдалося зладзіць па-сапраўднаму масавую акцыю.

Прэм'ер выказаў гатоўнасць да дыялогу з апазіцыяй, але апаненты называюць яго капітулянтам праз паразу ў Карабаху і гатовыя абмяркоўваць толькі яго адстаўку.

ВАЗГЕН МАНУКЯН ЗАКЛІКАЎ НАРОД ПАДТРЫМАЦЬ ВОЙСКА
ФОТА: EPA

У пятніцу прэзідэнт Саркісян прыняў лідараў апазіцыі, што не азначае іх падтрымкі - ён раней падкрэсліў, што знаходзіцца па-за палітыкай, паводле канстытуцыі парламенцкай рэспублікі.

У Ерэване знаходзяцца і лідары Карабахскіх армянаў - Араік Аруцюнян і сакратар яе Рады бяспекі Віталь Баласанян.

Са слоў прэс-сакратара Аруцюняна, увечары ў чацвер яны сустрэліся з кіраўніком генштаба Гаспаранам, аднак пра вынікі гэтай сустрэчы невядома.

ФОТА: VIKTOR DRACHEV/TASS

Супярэчлівыя звесткі паступалі і пра сустрэчу прэзідэнта Арменіі з лідарамі апазіцыі - кандыдатам у прэм'еры Вазгену Манукянам, прадстаўніком партыі «Дашнакцуцюн» Арцвікам Мінасянам, былым кіраўніком Службы нацыянальнай бяспекі Артурам Ванецянам і Ваграмам Багдасаранам, сябрам у мінулым кіроўнай Рэспубліканскай партыі.

«Ёсць кансэнсус, што напраўду Арменія знаходзіцца ў вельмі ненармальным стане, таму ўсе магчымыя сілы павінны распачаць сумесныя крокі, каб выйсці з гэтай сітуацыі», - сказаў Ванецян паводле вынікаў сустрэчы.

Саркісян яшчэ ў лістападзе заклікаў Пашыняна сысці ў адстаўку, неўзабаве пасля паразы ў вайне ў Карабаху. Але ў крызісе, выкліканым выступам вайскоўцаў, ён адмовіўся падтрымаць адзін з бакоў і перасцярог супраць спробаў ціску на яго.

Прэзідэнт таксама сустрэўся з лаяльнымі Пашыняну лідарамі парламента, спікерам Араратам Мірзаянам і кіраўніком фракцыі большасці Ліліт Макунц.

Ён прыняў і прадстаўнікоў парламенцкай апазіцыі: лідара фракцыі «Асветы Арменія» Эдмана Марукяна і прадстаўніка фракцыі «Квітнеючая Арменія» Армана Абавяна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках