24 красавiка 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рух за вакном такі, што люстра звініць»

1
«Рух за вакном такі, што люстра звініць»
Фото: onliner.by

У Валяр’янаве пад Менскам дарога паміж дамамі ператварылася ў аўтастраду для грузавікоў.

Хто не марыў перабрацца жыць за горад, атрымліваць асалоду ад цішыні і свежага паветра? Марылі пра гэта і жыхары прэстыжнага катэджавага пасёлка Валяр’янава, але ўсё склалася наадварот: замест спеваў птушак пад вокнамі яны чуюць грукат грузавікоў. Дарога паміж катэджамі, пабудаваная людзьмі за свой кошт, ператварылася ў сапраўдную аўтастраду: па ёй курсуюць грузавікі, фургоны і ўсемагчымыя легкавушкі. На выездзе з пасёлка пабудавалі крыты рынак, прадпрыемства «Вольна», бізнэс-цэнтр і аўтобусны парк, а з'ездам на трасу ад гэтых аб'ектаў дэ-факта з'яўляецца вузкая палоска асфальту, якая праходзіць праз катэджавы пасёлак Валяр’янава, піша onliner.by.

Фото: onliner.by

Размешчаная ўсяго за 2 км ад МКАД, вёска з трох бакоў акружаная лясным масівам. Тут ужо не засталося старых хатак – яшчэ ў 2000-я надзелы сталі набываць забяспечаныя беларусы, будуючы там катэджы з усімі выгодамі і камунікацыямі. Камунікацыі, зразумелая справа, правялі за свой кошт і асфальт паміж дамамі таксама паклалі на свае крэўныя. Камусьці ён абышоўся на $ 1500, камусьці – на ўсе $ 3000. Некалькі гадоў запар у Валяр’янаве прадаваліся самыя дарагія дамы пад Менскам, але людзі іх набывалі, таму што на камфортнае жыллё на ўлонні прыроды, дзе можна без боязі выпускаць дзяцей на вуліцу, не шкада ніякіх грошай.

Фото: onliner.by

Але, здаецца, залатыя гады прэстыжнага катэджавага пасёлка засталіся ззаду. Спачатку побач з дамамі пабудавалі прадпрыемства для рамонту электраабсталявання, потым – офісы, а тады – фермерскі рынак. Тыя, каму трэба туды даехаць, уключаючы грузавікі і фургоны, курсіруюць праз аднапалосную вуліцу Спартовую, дзе няма ні разметкі, ні ходнікаў, а пешаходам даводзіцца дзяліць вузкую палоску асфальту з аўтамабілямі, якім тут нават складана размінуцца.

Фото: onliner.by

– Вось так людзі кожны дзень тут ходзяць. Школьнікі – у школу, пенсіянеры – на прыпынак, мамы вязуць сваіх дзяцей на санках у садок, а ім насустрач грузавікі, – кажа Зміцер, жыхар вул. Спартовай у пасёлку Валяр’янава. – Пабудавалі кучу офісаў пад здачу ў арэнду, усе машыны валяць праз пасёлак. Вялікая база грузавікоў на тэрыторыі, дзе яны арганізуюць часовае захоўванне тэхнікі, таксама ніякіх уездаў не мае. А нядаўна насупраць увялі ў эксплуатацыю ГЦ «Валяр’янава». Пакуль яго будавалі, будаўнічая тэхніка курсіравала праз пасёлак. Думалі, дабудуюць – уздыхнем з палёгкай. Як бы не так! Цяпер міма нашых дамоў караванамі ездзяць грузавікі, якія дастаўляюць тавар.

Фото: onliner.by

Нягледзячы на тое, што паводле закону грузавікам забаронены праезд праз жылую зону, на ўездзе ў Валяр’янава адсутнічае забаронны знак, а рамка аплаты, усталяваная на трасе, умацоўвае дальнабойнікаў у думцы праехаць праз катэджавы пасёлак, дзе няма ні ходнікаў, ні вулічнага асвятлення.

– Мы насупраць сваіх дамоў закаталі невялікага «ляжачага паліцыянта», – кажа Віктар, яшчэ адзін мясцовы жыхар. – Машыны нават не спыняюцца, падскокваюць на гэтым «паліцыянце». Грукат такі, што люстра звініць! Побач пляцоўка аўташколы, і навучальныя машыны рушаць праз наш пасёлак. Ці нармальна, што «бяспраўнік» вучыцца ездзіць па жылых вуліцах без ходнікаў? Тут жа сабакі бегаюць, дзеці на самакатах катаюцца. Я жыву тут не для таго, каб баяцца выйсці на вуліцу.

Фото: onliner.by

За час будаўніцтва і функцыянавання прадпрыемстваў новае дарожнае палатно па вул. Спартовай у Валяр’янаве ператварылася ў хлам: дарога цяпер складаецца з суцэльных ямінаў і калдобінаў.

Фото: onliner.by

Калісьці ў будаўніцтва гэтай дарогі ўкладвалася прадпрыемства «Вольна» – аплаціла палоску асфальту ўздоўж свайго будынка і каля лесу. З тых часоў кампанія пашырылася, на надзеле зямлі побач з Валяр’янавам узвялі яшчэ адзін будынак, але выезд на трасу з яго так і не з'явіўся. Грузавікі прадпрыемствы прадаўжаюць курсіраваць па катэджавым пасёлку.

Фото: onliner.by

– Адзін грузавы аўтамабіль поўнай масай 40 тонаў уздзейнічае на дарогу як 1000 легкавікоў, – прыводзяць статыстыку жыхары Валяр'янава. – Тое дарожнае палатно, якое тут пабудаванае, абсалютна не разлічвалася на такія грузы. Пяць месяцаў таму на ўездзе ў пасёлак па вул. Спартовай стаяў знак, які забараняе рух аўтамабіляў большых за 3,5 тоны, але потым ён некуды знік. У ДАІ па ўстаноўку знака мы не звярталіся, бо загадзя ведаем, што знак паставіць не дазволяць, бо тут знаходзіцца прадпрыемства «Вольна», уезд з трасы на якое магчымы толькі праз вул. Спартовую.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках