23 красавiка 2024, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульня пасадаў па-арабску і ядзерная ўгода: Што задумаў Байдэн

4
Гульня пасадаў па-арабску і ядзерная ўгода: Што задумаў Байдэн

Удар па праіранскіх сілах у Сірыі быў нанесены не выпадкова.

На гэтым тыдні Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ЗША хочуць вярнуцца да ядзернага пагаднення з Іранам, калі той, па-першае, паставіць пад міжнародны кантроль сваю ракетную праграму, а па-другое – спыніць дэстабілізаваць рэгіён вялікага Блізкага Усходу, піша на сайце nv.ua украінскі палітычны аглядальнік Іван Якавіна.

Але Іран ісці на саступкі не збіраецца. Ён дзейнічае роўна наадварот – ідзе на ўзмацненне жорсткасці сваёй пазіцыі і на абвастрэнне. Вярхоўны лідар Ірана вялікі аятала Алі Хаменеі сказаў, што ягоная краіна плануе нарасціць узбагачэнне ўрану з цяперашніх 20% (выкарыстоўваецца ў радыялогіі) да 60% (такі адсотак патрэбен для ўзбагачэння ўрану да 90% – выкарыстоўваецца для ядзерных ракетаў).

Амерыканцы пакуль гэта не каментавалі.

Іран абвясціў пра паступовае скарачэнне і скасаванне інспекцый міжнародных назіральнікаў на свае ядзерныя аб'екты. Гэта значыць, іранцы ідуць ва-банк супраць ЗША.

Іранскаму насельніцтву такая палітыка падабаецца – што ўлада не трымціць перад амерыканцамі. Таму цяпер хутка растуць шанцы на поспех прыхільнікаў жорсткай лініі – такіх ястрабаў на выбарах прэзідэнта Ірана, якія адбудуцца 18 чэрвеня.

Каб неяк пераламаць сітуацыю Джо Байдэну і ягонай адміністрацыі трэба тэрмінова ісці на нейкія саступкі, як мне здаецца, але замест гэтага пакуль усё рухаецца вельмі дрэнна. На гэтым тыдні адбыліся абстрэлы амерыканскіх аб'ектаў у Іраку. Там былі забітыя і параненыя. Байдэн у адказ упершыню ў сваёй прэзідэнцкай біяграфіі загадаў нанесці авіяўдары па праіранскіх баевіках у Сірыі і ў Іраку.

Калі іранцы ўсё ж такі змайструюць сабе атамную бомбу, то ЗША і Ізраіль амаль напэўна пачнуць вайну супраць Ірана, паколькі ні тыя, ні другія не могуць сабе дазволіць наяўнасць такой сур'ёзнай небяспекі, як тэакратычны ісламскі рэжым з атамнай зброяй. Такая вайна была б вельмі страшнай падзеяй – памятаеце 2015 год, калі мільён бежанцаў прыбег у Еўропу? Калі пачнецца атамная вайна супраць Ірана пабягуць ужо дзясяткі мільёнаў, і, дарэчы, праз Украіну. Нават думаць пакуль не хачу пра пачатак такой вайны.

Тым часам Байдэн спрабуе наладзіць новыя стасункі і з Саудаўскім Каралеўствам. Там у яго свая гульня. Ён толькі што пагутарыў праз тэлефон з саудаўскім каралём Салманам. З ягоным сынам – Мухамедам ібн Салманам, кронпрынцам, размаўляць не стаў. Таму што ў найбліжэйшы час амерыканская выведка збіраецца апублікаваць даклад, у якім сказана, што гэты кронпрынц асабіста аддаў загад забіць апазіцыйнага саудаўскага журналіста Джамаля Хашукджы. Ён прыйшоў неяк у Саудаўскае консульства ў Стамбуле. Там яго задушылі, рассеклі на кавалкі, а потым гэтыя кавалкі растварылі ў кіслаце, а потым гэта ўсё злілі ў каналізацыю. Амерыканцы высветлілі, што менавіта так усё і было і што аддаў загад цяперашні кронпрынц. Байдэн сказаў, што з гэтым кронпрынцам размаўляць не будзе.

Я мяркую, што Байдэн увогуле настойвае ў сваёй размове з дзейным каралём памяняць рэжым атрымання пасаду на той, які быў раней – каб аддаць статус кронпрынца не сыну дзейнага караля, а брату. Брата Салмана клічуць Ахмад. Ён таксама стары, аднак сын гэтага Ахмада – Наіф – у вельмі добрай форме. Яму 55, ён з амерыканцамі на кароткай назе – амерыканскі істэблішмэнт хоча, каб Наіф стаў наступным каралём.

Думаю, што Байдэн цяпер будзе ціснуць на дзейнага 85-гадовага караля Саудаўскай Аравіі, каб ён зрабіў так, каб наступным каралём быў не сын – Мухамед ібн Салман, які людзей растварае ў кіслаце, а іншы чалавек – вось гэты самы Наіф.

У Саудаўскай Аравіі сапраўдная арабская гульня пасадаў – чорт нагу зломіць, але з моцным амерыканскім акцэнтам, таму што амерыканцы туды вельмі моцна ўмешваюцца.

Калі Наіф усё ж такі стане каралём, то думаю, што стасункі паміж Саудаўскай Аравіяй і ЗША вернуцца ў нармальнае рэчышча, ну а пакуль яны застаюцца даволі складанымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках