25 красавiка 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падпісала дамову пра неразмяшчэнне зброі ў космасе з адной з самых бедных краінаў свету

13
Расея падпісала дамову пра неразмяшчэнне зброі ў космасе з адной з самых бедных краінаў свету

Больш за палову жыхароў краіны непісьменныя і касмічнай праграмы ў яе няма.

Расейская Федэрацыя і дзяржава ў Заходняй Афрыцы Сьера-Леонэ падпісалі супольную заяву пра неразмяшчэнне першымі зброі ў касмічнай прасторы. Дакумент ад імя сваіх краінаў падпісалі сталы прадстаўнік Васіль Небензя і кіраўнік місіі Ахмад Каба, паведамляе theins.ru.

«Гэта яшчэ адзін важны крок на шляху прадухілення гонкі ўзбраенняў у космасе», – гаворыцца ў паведамленні сталага прадстаўніцтва Расейскай Федэрацыі пры ААН.

«Якое вялікае дасягненне! Цяпер расейцы могуць спаць спакойна і не баяцца сьера-леонскіх ваенных зоркалётаў, якія баразняць касмічную прастору над вялікай і цудоўнай Расеюшкай!» – каментуюць навіну ў сеткі.

Адзначым, што Рэспубліка Сьера-Леонэ застаецца адной з самых бедных краінаў у свеце. ВУП на душу насельніцтва ў 2017 годзе – $ 1500 (177-е месца ў свеце). Ніжэй за ўзровень беднасці знаходзяцца блізу 70% насельніцтва.

Больш за палову жыхароў краіны непісьменныя і касмічнай праграмы ў краіне няма.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках