25 красавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: «Дажнівеньскія» сілавікі паляцелі са сваіх месцаў

8
Анджэй Пачобут: «Дажнівеньскія» сілавікі паляцелі са сваіх месцаў
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ

Чаму Віктар Лукашэнка з «амаль генерала» стаў «вясельным генералам».

Віктар Лукашэнка стаў прэзідэнтам НАК. Гэта адзіная пасада ў краіне, акрамя самай галоўнай, дзе кіраўніку дазволена называцца «прэзідэнтам». 23 гады Аляксандр Лукашэнка сумяшчаў гэтыя пасады, піша ў «Фэйсбуку» вядомы гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут.

Фактычна будучы на пасадзе віцэ-прэзідэнта НАК, Віктар ужо на ўсю моц кіраваў структурай і нават выконваў прадстаўнічыя функцыі. Таму ва ўнутраным раскладзе НАК нічога новага не адбылося. Цікавым з'яўляецца іншае – ён больш не памочнік кіраўніка ў пытаннях бяспекі. Гэтая пасада дазваляла яму курыраваць сілавы блок. Адстаўка азначае, што больш такой дзейнасці ад яго не чакаюць.

Выснова напрошваецца адна. Нягледзячы на ўра-патрыятычны прапагандысцкі ўгар, Лукашэнка мяркуе, што ачольнікі, якімі б ультра-мега-лаяльнымі яны ні былі, усё ж не здалі экзамен.

Памятаеце, што Лукашэнка заўсёды патрабаваў, каб яму дакладвалі «што будзе»? Не даклалі або даклалі, але не тое і не так. Таму «дажнівеньскія сілавікі» паляцелі са сваіх месцаў, і Віктар паляцеў услед за імі.

З «амаль генерала» ён стаў «вясельным генералам».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках