25 красавiка 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ухваліў «план выратавання эканомікі» Байдэна на суму амаль $ 2 трыльёны

9
Кангрэс ухваліў «план выратавання эканомікі» Байдэна на суму амаль $ 2 трыльёны
ФОТА: GETTY IMAGES

Законапраект рэзка павялічвае мінімальны заробак у ЗША.

Кангрэс ЗША прагаласаваў за план прэзідэнта Джо Байдэна ў падтрымцы эканомікі падчас эпідэміі каранавірусу COVID-19 на суму 1,9 трыльёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе CNN.

Законапраект падтрымалі 219 кангрэсмэнаў, 212 выступілі супраць. Цяпер план у падтрымцы эканомікі будзе перададзены на разгляд у Сенат ЗША.

Законапраект, сярод іншага, прадугледжвае вылучэнне дадатковых сродкаў на праграму вакцынацыі, бяспечнае адкрыццё школаў і падтрымку малога бізнэсу. Таксама прапануецца павялічыць дапамогу ў беспрацоўі і выплаты на дзіця.

Асноўным пунктам законапраекта таксама прадугледжваецца павелічэнне мінімальнага заробку ў ЗША з 7,25 да 15 даляраў за гадзіну.

«Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў мяркуюць, што павелічэнне мінімальнага заробку неабходнае», – заявіла спікерка Кангрэса Нэнсі Пэласі.

ЗША знаходзяцца на першым месцы антырэйтынгу краінаў найбольш пацярпелых ад пандэміі каранавірусу. З пачатку эпідэміі хваробу дыягнаставалі ў больш чым 29 мільёнаў чалавек, колькасць смерцяў перавышае 523 тысячы.

25 лютага Джо Байдэн сваім распараджэннем падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў краіне, уведзены ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках