25 красавiка 2024, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна Пуціна скончыцца, як у 1914 годзе, крахам імперыі

3
Вайна Пуціна скончыцца, як у 1914 годзе, крахам імперыі

Ні адна задума Крамля ўжо не будзе пераможнай.

Сур'ёзна казаць пра змену палітыкі Расеі ў дачыненні да калектыўнага Захаду, у тым ліку Украіны, немагчыма, піша расейскі гісторык, прафесар Андрэй Зубаў.

Паглядзіце, нават Іран, задушаны санкцыямі, шукае магчымасці аднаўлення стасункаў з Захадам. Таму што інакш сацыяльны пратэст будзе вельмі напружаным, улада аятолаў можа абрынуцца.

Тое самае можна сказаць і пра Расею. Усе, нават унутры ўлады, разумныя людзі разумеюць, што далейшае пагаршэнне стасункаў з Захадам павернецца сур'ёзнымі эканамічнымі наступствамі для Расеі і, адпаведна, сацыяльным выбухам.

Калі ў 1990-я гады адкрылі архівы палітбюро, – пра гэта Букоўскі напісаў у сваёй кнізе «Маскоўскі працэс», – высветлілася, што тады ў Маскве вельмі баяліся ўзмацнення санкцый Захаду ў сувязі з рухам «Салідарнасць» у Польшчы, з жаданнем здушыць польскі пратэст, і таму сказалі Ярузэльскому душыць яго самому, каб Савецкаму Саюзу не трапіць пад санкцыі.

Так што ўся гэтая бравада, што санкцыі не страшныя, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Калі яны былі страшныя магутнаму, увогуле, Савецкаму Саюзу, узброенаму масай сатэлітаў, то тым больш яны страшныя Расеі, якая не мае хаўруснікаў і эканамічна цалкам разваленая.

Такім чынам, новая стратэгія, магчыма, існуе ў галаве Пуціна. Магчыма, у некалькіх ягоных найбліжэйшых сяброў тыпу Патрушава і Бортнікава. Людзей, якія ўсімі сіламі спрабуюць захаваць уладу і спадзяюцца з дапамогай нейкай кароткай пераможнай вайны зноў заваяваць папулярнасць у грамадстве.

Але, па-першае, нават такая вайна не прынясе папулярнасці. Па-другое, такая вайна ніколі не будзе пераможнай, тым больш у супрацьстаянні з Еўропай, з NATO. Гэта немагчыма.

Па-трэцяе, большасць расейскай эліты разумее, што гэтая вайна пагібельная для яе самой. Таму што яна можа быць як вайна 1914 года, якая выклікала гібель Расейскай імперыі.

Так што мне здаецца, што ўсе гэтыя сутаргавыя спробы Пуціна і ягонага атачэння наўрад ці выльюцца ў нейкія рэальныя палітычныя дзеянні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках