29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Героі не паміраюць»: У Омску прайшлі адразу дзве акцыі памяці Барыса Нямцова

1
«Героі не паміраюць»: У Омску прайшлі адразу дзве акцыі памяці Барыса Нямцова
ФОТА: «Сібір. МБХ медыя»

Расейцы выходзяць з кветкамі і плакатамі да народных мемарыялаў у гонар палітыка.

Ушанаваць памяць Барыса Нямцова ў Омску выйшлі «яблычнікі» і ўдзельнікі «метрапікета». «Яблык» не стаў рабіць пікет пасля таго, як адміністрацыя адмовілася яго ўзгадняць, і абмежавалася ўскладаннем кветак і запальваннем свечак ля мемарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій, паведамляе карэспандэнт «Сібір. МБХ медыя».

ФОТА: «Сібір. МБХ медыя»

«Для мяне Нямцоў з'яўляецца ўвасабленнем барацьбы за свабоду, сімвалам мужнасці. Нямцоў назаўжды застанецца ў нашай памяці чалавекам таленавітым, смелым, адважным, валявым, а галоўнае – свабодным. Такіх людзей адзінкі», – заявіла намесніца старшыні рэгіянальнага аддзялення партыі Таццяна Шнэйдэр.

ФОТА: «Сібір. МБХ медыя»

Праз гадзіну ў гайд-парку на Лізы Чайкінай сабралася блізу 15 актывістаў метрапікета. Некалькі чалавек былі з плакатамі.

«Свабода каштуе дорага». Так сказаў Барыс Нямцоў, забіты шэсць гадоў таму за свае перакананні, прынцыповасць і нязломную волю да пабудовы свабоднай і расквітнелай Расеі. Але героі не паміраюць», – кажа адзін з удзельнікаў Міхаіл Мялехін.

ФОТА: «Сібір. МБХ медыя»

«Цалкам згодны з Нямцовым у тым, што сапраўдныя патрыёты – гэта тыя, хто крытыкуе пуцінскую ўладу, таму што, як правільна заўважыў Барыс Яфімавіч, “гэтыя людзі вядуць Расею да краху”», – кажа актывіст Павел.

ФОТА: «Сібір. МБХ медыя»

Барыс Нямцоў быў забіты ўначы 27 лютага 2015 года чатырма стрэламі ў спіну на Вялікім Маскварэцкім мосце. Паводле абвінавачвання ў забойстве палітыка ў ліпені 2017 года да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму быў асуджаны Заур Дадаеў. Астатнія фігуранты справы атрымалі ад 11 да 19 гадоў пазбаўлення волі. Тады сваякі Нямцова казалі, што, на іхнюю думку, сапраўдны арганізатар забойства знаходзіцца на свабодзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках