24 красавiка 2024, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantic Council: Настроі расейцаў могуць перарасці ў нянавісць да ўладаў

1
Atlantic Council: Настроі расейцаў могуць перарасці ў нянавісць да ўладаў

Лік праціўнікаў Пуціна дасягнуў максімуму амаль за сем гадоў.

Эліты, якія кіруюць Расеяй, з'яўляюцца прычынай эканамічнага заняпаду расейцаў. Інтарэсы элітаў прама процілеглыя інтарэсам грамадзянаў. Цяперашняя апатыя расейцаў у пытанні свайго дабрабыту можа перарасці ў нянавісць да дзейных уладаў.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле аналітыкаў Андрэса Ослунда і Леаніда Гозмана ў справаздачы "Расея пасля Пуціна: як аднавіць дзяржаву", апублікаванай на сайце Atlantic Council (пераклад – GuildHall).

«Ключавая прычына жаласнага стану расейцаў (эканамічнага і сацыяльнага – рэд.) – гэта цяперашняя расейская эліта, якая не толькі неадэкватна ўспрымае навакольную рэальнасць, але яшчэ і папросту злачынная – практычна ўсе прадстаўнікі найвышэйшага кіраўніцтва краіны датычныя да карупцыйных злачынстваў. Кіроўная эліта гуляе з насельніцтвам у гульню з “нулявым вынікам” – усё, што выгадна эліце, пагаршае становішча насельніцтва і наадварот, да прыкладу, элементарныя сумленныя выбары і празрыстыя дзяржаўныя закупкі. Неабходныя Расеі перамены ўяўляюць пагрозу для сяброў Пуціна, якія квітнеюць на вось такіх дзяржаўных заказах і тэндарах», – гаворыцца ў публікацыі.

«Расейцы не чакаюць нічога добрага ад уласнай дзяржавы... Абмежаваныя чаканні расейцаў можна ахарактарызаваць, як нейкі сацыяльны кантракт з элітай. Яны цэняць пэўную асабістую прастору, чакаюць нейкіх сацыяльных выгодаў і якой-небудзь эканамічнай свабоды... Аднак цяперашняя апатыя, якая заснаваная на пачуцці безнадзейнасці, можа перарасці ў нянавісць і агрэсію ў адносінах да ўладаў», – адзначылі аўтары справаздачы.

Як паведамлялася раней, паводле даследавання расейскага «Левада-цэнтра», колькасць расейцаў, якія не хочуць перавыбрання Уладзіміра Пуціна на новы тэрмін, прадаўжае павялічвацца, і ў лютым 2021 года дасягнула максімуму амаль за 7 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках