20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу праходзіць акцыя памяці Барыса Нямцова

2
У Пецярбургу праходзіць акцыя памяці Барыса Нямцова
Фото: АР

Людзі ўскладаюць кветкі да Салавецкага каменя.

У Пецярбургу пачалася акцыя памяці Барыса Нямцова, паведамляе карэспандэнт «Северо-запад. МБХ медиа». На яе сабралася больш за 50 чалавек.

Людзі ўскладаюць кветкі да Салавецкага каменя, ля ўзножжа якога ўстаноўленыя фотарамкі з выявай Нямцова.

Акцыя праходзіць мірна.

Барыс Нямцоў быў забіты ўначы 27 лютага 2015 года чатырма стрэламі ў спіну на Вялікім Маскварэцкім мосце. Паводле абвінавачвання ў забойстве палітыка ў ліпені 2017 года да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму быў асуджаны Заур Дадаеў. Астатнія фігуранты справы атрымалі ад 11 да 19 гадоў пазбаўлення волі. Тады сваякі Нямцова казалі, што, на іхнюю думку, сапраўдны арганізатар забойства знаходзіцца на свабодзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках