25 красавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся дату запуску працэдуры ўвядзення санкцый ЕЗ супраць Расеі

4
СМІ даведаліся дату запуску працэдуры ўвядзення санкцый ЕЗ супраць Расеі

Пад штрафныя захады падпадуць чыноўнікі, якія маюць дачыненне да арышту і асуджэння Навальнага.

Новыя санкцыі, запланаваныя Еўразвязам праз пазбаўленне волі вядомага расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, з усяго відаць, пачнуць дзеянне ўжо ў пачатку будучага тыдня. Камітэт сталых прадстаўнікоў краінаў ЕЗ можа ўжо 1 сакавіка ўхваліць запуск пісьмовай працэдуры прымання Радай ЕЗ пастановы пра ўвядзенне санкцый, а 2 сакавіка ўзгодненыя захады будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Еўразвязу і ў выніку набудуць моц, паведаміла ў пятніцу, 26 лютага, агенцтва dpa са спасылкай на крыніцы ў Брусэлі, піша сайт dw.com.

Пад санкцыі, з усяго відаць, падпадуць генпракурор Расеі Ігар Красноў, кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін, кіраўнік ФСВП Аляксандр Калашнікаў і кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў. Для ўвядзення штрафных захадаў упершыню будзе задзейнічаны новы, прыняты ў канцы мінулага года санкцыйны механізм, які дазваляе Еўразвязу ўводзіць візавыя забароны і замарожваць маёмасць асобаў, вінаватых у грубым парушэнні правоў чалавека або атрымалых выгоду ад гэтага.

Аляксей Навальны на пачатку лютага быў асуджаны ў Маскве да пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў шматразовым парушэнні патрабаванняў умоўнага тэрміну пакарання паводле справы «Іў Рашэ». Еўразвяз уважае гэтыя абвінавачванні неабгрунтаванымі, паколькі Навальны пасля атручвання ў Расеі атрутай з групы «Навічок» цягам многіх месяцаў лячыўся ў Нямеччыне і не меў магчымасці адзначацца ў паліцыі. Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў вызваліць Навальнага, аднак Расея праігнаравала гэтую пастанову.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках