19 красавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскай ТВ комікі жорстка высмеялі топ-прапагандыстаў Крамля

14
На расейскай ТВ комікі жорстка высмеялі топ-прапагандыстаў Крамля

Ролік адразу выдалілі з YouTube.

Расейскія комікі на тэлевізіі выступілі з гумарыстычным нумарам-пародыяй на прапагандыстаў Крамля, але ролік выдалілі з Сеціва, піша «Апостроф» са спасылкай на «Медуза».

Сцэнку паказалі ў парадыйным шоў без цэнзуры «Однажды в России», якое выходзіць на канале ТНТ. Гэтым разам акторы прысталі перад гледачамі ў вобразе журналістаў і прапагандыстаў Крамля Дзмітрыя Кісялёва, Уладзіміра Салаўёва і Вольгі Скабеевай.

У сеціве новы выпуск шоў апісалі так: «Нам удалося сабраць усіх галоўных прапагандыстаў нашай краіны ў адным шоў!». Аднак на YouTube-канале шоў ролік выдалілі адразу пасля публікацыі. Адміністратары не патлумачылі прычыну. На запыт журналістаў таксама не было адказу ад PR-кампаніі і саміх артыстаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках