29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Навальны будзе адбываць пакаранне ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці

2
СМІ: Навальны будзе адбываць пакаранне ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці

Суд наважыў, што расейскі апазіцыйны палітык правядзе ў калоніі блізу 2,5 гадоў.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны будзе адбываць пакаранне паводле справы «Ив Роше» ў папраўчай калоніі №2 Уладзімірскай вобласці. Як піша «Новая газета», пра гэта перадаюць «Ярновости» са спасылкай на крыніцу ў ФСВП.

Са слоў суразмоўцы выдання, Навальны цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Кальчугіна, адкуль яго даставяць у калонію ў Пакрове.

Крыніца «Медыазоны» таксама паведамляла, што напярэдадні палітык быў ва Уладзімірскай вобласці і што яго вязуць у ПК-2. У той жа калоніі адбываў пакаранне фігурант «маскоўскай справы» Кастусь Котаў.

Пры гэтым, як перадае РІА «Новости», у дзяжурнай частцы СІЗА-3 у Кальчугіна і ПК-2 Пакрова сказалі, што нічога не ведаюць пра этапаванне да іх Навальнага і не выдаюць звесткі пра асуджаных.

Навальнага этапавалі з СІЗА-1 у Маскве 25 лютага.

20 лютага Масгарсуд прызнаў законным пастанову Сіманаўскага суда Масквы, які 2 лютага задаволіў хадайніцтва ФСВП пра замену Навальнаму ўмоўнага тэрміну паводле справы «Ив Роше» на рэальны. З улікам адбытага хатняга арышту ён правядзе ў калоніі амаль 2,5 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках