25 красавiка 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Ад Антарктыды адкалоўся айсберг памерам з мегаполіс

3
Відэафакт: Ад Антарктыды адкалоўся айсберг памерам з мегаполіс

Плошча айсберга - 1270 квадратных кіламетраў.

Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг плошчай 1270 кв. км. Пра гэта паведаміла Антарктычная служба Вялікабрытаніі, піша «Униан».

Між іншым, айсберг адкалоўся ад шэльфавага ледніка Брант, дзе знаходзіцца брытанская даследчая станцыя Halley.

Больш за 10 гадоў таму на ледніку таўшчынёй 150 м сталі з'яўляцца буйныя расколіны. У студзені адна з іх пачала актыўна расці. 26 лютага за некалькі гадзін гэтая расколіна пашырылася на некалькі сотняў метраў, у выніку чаго сфармаваўся айсберг. Паводле прагнозаў навукоўцаў, ён можа аддаліцца ад кантынента або сесці на мель і застацца побач з ледніком.

Гэтая сітуацыя небяспекі для станцыі не ўяўляе. У 2016 годзе яе перанеслі ў глыб кантынента, каб у выпадку адколу айсберга яе не знесла разам з ім. Група з 12 супрацоўнікаў пакінула станцыю ў сярэдзіне лютага, калі наступіла антарктычная зіма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках