23 красавiка 2024, aўторак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Ціск на рэжым Лукашэнкі дзейнічае, і яго трэба ўзмацніць

5
Кіраўнік МЗС Літвы: Ціск на рэжым Лукашэнкі дзейнічае, і яго трэба ўзмацніць
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЭРГІС

Дыктатар ужо дорага плаціць за зробленае.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс у інтэрв'ю ўкраінскай службе «Радыё Свабода».

На гэтым тыдні вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль абвясціў, што Еўрапейскі звяз увядзе новыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Ландсбэргіса спыталі, ці бачыць ён цяпер рэальныя інструменты, якія дазваляюць прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за свае дзеянні.

«Уся гэтая сітуацыя вельмі дорага каштуе Лукашэнку, шкада, што яна і так дорага каштуе беларускаму народу. Санкцыі дзейнічаюць, эканоміка ў дрэнным стане, яна фактычна разбураная. І цяпер прэзідэнт Расеі Пуцін павінен несці гэты цяжар, бо менавіта ён дае Менску крэдыты, калі яны яму патрэбныя.

Праблема расце. Адно для Пуціна - гэта фінансаванне акупаваных тэрыторый на ўсходзе Украіны. І зусім іншае - 10-мільённая краіна, якая не можа сябе ўтрымліваць праз санкцыі і крах рэжыму. І Лукашэнка не прапануе развязання праблемы. Ён схаваўся ў бункеры, жыве ў замку і ўсюды ходзіць з аўтаматам Калашнікава. Такой краінай нельга кіраваць - я думаю, і для расейцаў гэта відавочна.

Так што змены будуць у той або іншай форме. Я думаю, што ціск дзейнічае, і яго трэба ўзмацняць. Мы павінны дапамагаць людзям у гэтай бітве, чым можам.

Ёсць яшчэ пытанне справядлівасці. Генеральная пракуратура Літвы распачала справу супраць беларускай міліцыі. Мы зрабілі гэта на просьбу аднаго з тых беларусаў, якім давялося ўцякаць з краіны пасля катаванняў карнікаў.

Я ўважаю, што і іншыя краіны маюць зрабіць тое ж самае - прапанаваць дапамогу сваёй юстыцыяй тым беларусам, якія вымушаныя былі з'ехаць. Урэшце, можа спатрэбіцца час, каб справядлівасць перамагла ў самой Беларусі. Калі яны змогуць дамагчыся гэтага ў Еўропе, яны цяпер будуць адчуваць справядлівасць, прынамсі, на гэтым узроўні», - мяркуе Ландсбэргіс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках