19 красавiка 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, што адбудзецца з арганізмам, калі кожны дзень есці міндаль

Медыкі высветлілі, што адбудзецца з арганізмам, калі кожны дзень есці міндаль

Арэх дабратворна дзейнічае на крывяносныя сасуды.

Вядомая амерыканская дыетолаг Сінцыя Сас распавяла, што адбываецца ў арганізме пры штодзённым ужыванні міндаля, піша выданне Rai Al Youm (пераклад - inosmi.ru).

Са слоў экспэрта, вынікі нядаўніх даследаванняў дэманструюць, што ўжыванне 40 грамаў міндаля ў дзень спрыяе зніжэнню ўзроўню халестэрыну, дапамагае нармалізаваць артэрыяльны ціск і расслабляе крывяносныя сасуды.

Акрамя таго, як паведамляе Сінцыя Сас, міндаль багаты антыаксідантамі і пажыўнымі рэчывамі. Так, 23 міндаля ўтрымліваюць шэсць грамаў расліннага бялку, чатыры грамы харчовых валокнаў (13% дзённай нормы, неабходнай арганізму), палову дзённай нормы вітаміну Е, вітаміны групы B, жалеза, калій і магній і карысныя для сэрца тлушчы. Пры гэтым вітамін Е ў гэтым выпадку дзейнічае як антыаксідант, абараняючы клеткі ад пашкоджанняў (асноўны чыннік заўчаснага старэння і хвароб), падтрымлівае імунную сістэму, памяншае запаленне, а таксама дапамагае пашырыць крывяносныя сасуды, што паляпшае крываток.

Што тычыцца магнію, то ён мае вялікае значэнне для здароўя мозгу, костак, добрага настрою і сну. Акрамя таго, ён рэгулюе артэрыяльны ціск і ўзровень цукру ў крыві.

Экспэртка адзначае: «Навукоўцы выявілі, што міндаль выконвае функцыю ежы для карысных бактэрый у кішэчніку. Напрыклад, у 2019 годзе група студэнтаў узяла ўдзел у эксперыменце, які прадугледжваў штодзённае ўжыванне міндалю на працягу васьмі тыдняў. Па заканчэнні гэтага тэрміну даследчыкі выявілі змены ў складзе кішэчнай флоры. Між іншы, павялічылася колькасць бактэрый, якія ўплываюць на рэгуляцыю вагі, інсуліну і халестэрыну».

Сас дадала: «Міндаль спрыяе зніжэнню індэкса масы цела і памяншэння акружнасці таліі. Карысныя тлушчы і раслінныя бялкі, якія змяшчаюцца ў міндалі, забяспечваюць адчуванне сытасці на працяглы час».

У дадатак да ўсяго, паводле вынікаў шэрагу іншых даследаванняў, міндаль змяшчае на 20% менш калорый, чым указана на этыкетках, бо далёка не ўсе калорыі трапляюць з кішэчніка ў кроў.

Як высветлілася, міндаль таксама дапамагае змагацца са старэннем скуры. Было праведзенае даследаванне пры ўдзеле здаровых жанчын у постменапаўзе. Яны былі падзеленыя на дзве групы. Жанчыны першай групы на працягу 16 тыдняў атрымлівалі 20% дзённых калорый у выглядзе міндаля. Другая група прытрымлівалася звыклай дыеты. Паводле атрыманых вынікаў, у жанчын першай групы назіралася памяншэнне колькасці маршчын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках