19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спутнік Лайт»: у Расеі рэгіструюць новую вакцыну

4
«Спутнік Лайт»: у Расеі рэгіструюць новую вакцыну
Иллюстрационное фото

Пакуль яна не прайшла трэцюю фазу выпрабаванняў.

Заяўка на рэгістрацыю «Спутніка Лайт» пададзеная ў Расеі і яшчэ шэрагу краін, паведаміў Расейскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), які курыруе стварэннем гэтай вакцыны. Адпаведнае паведамленне з'явілася ў твітары, дзе публікуюцца навіны пра вакцыну «Спутнік V».

«Спутнік Лайт», гаворыцца ў паведамленні, «прыйдзе ў свет у сакавіку», піша «Медуза».

«Спутнік Лайт» - першы кампанент двухкампанентнай вакцыны «Спутнік V», які можа прымяняцца асобна. У РФПІ асабліва адзначылі той факт, што напярэдадні ў ЗША ўхвалілі выкарыстанне вакцыны ад Johnson & Johnson, зробленай на аснове 26-га сератыпу адэнавірусу - як і «Спутнік Лайт».

Вакцыну «Спутнік Лайт», як і «Спутнік V», распрацаваў маскоўскі цэнтр імя Гамалеі. З прагнозу распрацоўшчыкаў, імунітэт ад «Спутнік V» будзе доўжыцца да двух гадоў, ад «Спутнік Лайт» - чатыры-пяць месяцаў. Трэцяя фаза выпрабаванняў «Спутніка Лайт» пачалася 28 лютага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках